Привет, Гость
  • Нравится
  • 15

Вялікае – у звычайным


Категория: Новости библиотек / Литературные новости Просмотров: 1095
Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Мележа ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прадстаўляе праект «Вялікае – у звычайным».

Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Ён валодаў вельмі каштоўнымі якасцямі, без якіх няма сапраўднага пісьменніка – цудоўным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа, пільнай назіральнасцю, патрабавальнасцю да сябе, любоўю да працы.

Ва ўсіх гарадскіх бібліятэках праходзяць выставы і мерапрыемствы да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа. Больш падрабязна даведацца пра іх можна ў Анонсе мерапрыемстваў.

Але сярод усіх бібліятэк ёсць бібліятэка асаблівая – бібліятэка-філіял №1, якая носіць імя пісьменніка. Знаходзіцца яна ў мікрараёне «Валатава» па адрасе: вул. Свірыдава, 43.

► 4 лютага там прайшла літаратурная праграма «Вялікае – у звычайным». Яе ўдзельнікаў чакалі інтэлектуальнае кола «Мележ вядомы і невядомы», літаратурная дэгустацыя «Кошык куранёўскіх прысмакаў» і выстава «Жыццё, багатае творчасцю».

► 6 лютага ў 15.00 і 16.00 у бібліятэку запрасілі членаў клуба для людзей сталага ўзросту «Чароўная муза» на літаратурную вечарыну «Жыў лёсам людзей на балоце».

► 8 лютага літаратурны квест «Незвычайны востраў – Курані…» па раману «Людзі на балоце» адбыўся ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна (вул. Савецкая, 26).


У анлайн-фармаце на сайце ўстановы і ў сацыяльных сетках можна:

► пазнаёміцца з новым інфармацыйным рэсурсам «Пісьменнікі ў адзін клік»

► пазнаёміцца з біяграфіяй Івана Мележа ў праекце Музея аўтографа «Область в лицах. Юбиляры года» і ўвасабленнем яго твораў у кіно на выставе «Героі Мележа на экране» (філіял №1)

► прайсці квэст «На Палессе да Мележа» (філіял №1) і літаратурна-этнаграфічны квэст «Мы – палешукі» (філіял №2)

► скласці віртуальныя пазлы «Мележаўскія мясціны»: Пазл 1 «Iван Мележ у двары школы ў Хойніках», Пазл 2 «Дом-музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў вёсцы Глінішча» (філіял №1)

► прыняць удзел у галасаванні «Мой любімы твор Івана Мележа» (ЦГБ імя А.І.Герцэна), анлайн-марафоне «#Мележу100» (філіял №4) і аднайменнай віктарыне (філіял №4)

► даведацца больш пра Палессе ў матэрыяле «Летапіс края: беларускае Палессе» (філіял №2)


Выстава-прысвячэнне ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна
Вялікае – у звычайным


Тэматычныя выставы ў бібліятэцы-філіяле №1 імя Івана Мележа
Вялікае – у звычайным
Вялікае – у звычайным
Вялікае – у звычайным
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
дата: 1.02.2021
автор: Darya


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter и мы все исправим.
  • Комментарии