Іван Мележ, 100-годдзе з дня нараджэння якога мы адзначаем 8 лютага, пакінуў у беларускай літаратуры велізарнейшы след. Уся творчасць І. Мележа – гэта подзвіг. У многім ён стаў першапраходцам і пачынальнікам.
«Я нарадзіўся і вырас на Палессі. Гэты сапраўды цудоўны край і яшчэ болей цудоўныя яго людзі – палешукі – увайшлі ў маю свядомасць з таго часу, як я стаў помніць сябе...», – казаў пісьменнік.
Прапануем вам скласці пазлы і пазнаёміцца з мясцінамі Палесся, звязанымі з жыццёвым і творчым шляхам Івана Мележа.
«Iван Мележ у двары школы ў Хойніках»
Іван Мележ спярша вyчыўcя ў пaчaткoвaй шкoлe ў poдныx Глiнiшчax. У cямiгoдкy дaвялocя xaдзiць y cyceднюю вёcкy Алeкciчы. Пacля вyчыўcя ў Хoйнiкax, у сярэдняй школе № 1. Шкoлy cкoнчыў з aтэcтaтaм выдaтнiкa.
У вучнёўскія гады ён захоплена і шмат маляваў, марыў стаць мастаком. Ахвотна ўдзельнічаў у драматычным гуртку, выступаў у школьных спектаклях і нават паспрабаваў лятаць на планеры. Шмат чытаў, спрабаваў пісаць вершы. Больш за ўсё Мележ любіў кнігі, траціў на ix амаль усе грошы, што дасылаў яму ў Хойнікі бацька. Часта наведваў раённую бібліятэку. У 1938 годзе, пасля заканчэння сярэдняй школы, Івана Мележа бяруць на работу ў Хойніцкі райком камсамола. Гэты перыяд пісьменнік успамінаў заўсёды з радасцю i ўдзячнасцю: ён набыў шырэйшы погляд на жыццё, навучыўся жыць радасцямі i клопатамі іншых людзей, часта з імі сустракаючыся па ўсёй акрузе.
«Дом-музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў вёсцы Глінішча»
Экспазіцыя музея размешчана ў чатырох залах і налічвае больш за 400 экспанатаў. Гэта асабістыя рэчы пісьменніка, фотаздымкі, прадметы побыту і этнаграфіі. Таксама маецца вялікая колькасць выданняў кніг Івана Мележа.