Да 100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, нашага земляка Івана Мележа ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прадстаўляе праект «Вялікае – у звычайным».Іван Мележ нарадзіўся 8 лютага 1921 года ў вёсцы Глінішча Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці. Ён валодаў вельмі каштоўнымі якасцямі, без якіх няма сапраўднага пісьменніка – цудоўным веданнем жыцця, людзей і мовы свайго народа, пільнай назіральнасцю, патрабавальнасцю да сябе, любоўю да працы.
Ва ўсіх гарадскіх бібліятэках праходзяць выставы і мерапрыемствы да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа. Больш падрабязна даведацца пра іх можна ў
Анонсе мерапрыемстваў.
Але сярод усіх бібліятэк ёсць бібліятэка асаблівая –
бібліятэка-філіял №1, якая носіць імя пісьменніка. Знаходзіцца яна ў мікрараёне «Валатава» па адрасе: вул. Свірыдава, 43.
► 4 лютага там прайшла
літаратурная праграма «Вялікае – у звычайным». Яе ўдзельнікаў чакалі інтэлектуальнае кола «Мележ вядомы і невядомы», літаратурная дэгустацыя «Кошык куранёўскіх прысмакаў» і выстава «Жыццё, багатае творчасцю».
► 6 лютага ў 15.00 і 16.00 у бібліятэку запрасілі членаў клуба для людзей сталага ўзросту «Чароўная муза» на
літаратурную вечарыну «Жыў лёсам людзей на балоце».
► 8 лютага
літаратурны квест «Незвычайны востраў – Курані…» па раману «Людзі на балоце» адбыўся ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна (вул. Савецкая, 26).
У анлайн-фармаце на сайце ўстановы і ў сацыяльных сетках можна:► пазнаёміцца з новым
інфармацыйным рэсурсам «Пісьменнікі ў адзін клік»► пазнаёміцца з біяграфіяй Івана Мележа ў
праекце Музея аўтографа «Область в лицах. Юбиляры года» і ўвасабленнем яго твораў у кіно на
выставе «Героі Мележа на экране» (філіял №1)
► прайсці
квэст «На Палессе да Мележа» (філіял №1) і
літаратурна-этнаграфічны квэст «Мы – палешукі» (філіял №2)
► скласці віртуальныя пазлы «Мележаўскія мясціны»:
Пазл 1 «Iван Мележ у двары школы ў Хойніках»,
Пазл 2 «Дом-музей народнага пісьменніка Беларусі Івана Мележа ў вёсцы Глінішча» (філіял №1)
► прыняць удзел у
галасаванні «Мой любімы твор Івана Мележа» (ЦГБ імя А.І.Герцэна),
анлайн-марафоне «#Мележу100» (філіял №4) і
аднайменнай віктарыне (філіял №4)
► даведацца больш пра Палессе ў
матэрыяле «Летапіс края: беларускае Палессе» (філіял №2)
Выстава-прысвячэнне ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна
Тэматычныя выставы ў бібліятэцы-філіяле №1 імя Івана Мележа
скачать dle 10.4фильмы бесплатно