Навукоўцы ў адзін клік
Загрузка...

ДУ "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля"

Новак Валентина Станиславовна

Валентина Станиславовна Новак родилась 18 июня 1954 года в д. Октябрь Логойского района Минской области. В 1978 году закончила Белорусский государственный университет. С 1979 года работает в Гомельском университете им. Ф. Скорины. Научные приоритеты Валентины Станиславовны Новак связаны с фольклористикой. Многие годы она успешно руководила кафедрой белорусской культуры и фольклористики университета. Валентина Станиславовна – член Международной комиссии по науке Международной организации фольклорного искусства (IOV). Свыше 35 лет она проводит активную научно-исследовательскую работу. С 1998 г. руководит студенческой научно-исследовательской лабораторией по фольклору «Вандроунік: філасофія жыцця у народнай творчасці Палесся». Исследует обрядовый фольклор, специфику устного народного творчества Гомельщины в контексте общеэтнического фольклора. Концепция регионально-локального изучения устного народного творчества, исследования духовной культуры отдельных районов Гомельской области нашла реализацию в проведении многочисленных полевых экспедиций и публикации фольклорно-этнографических сборников. Валентина Станиславовна является автором монографий «Каляндарна-абрадавая паэзія Гомельшчыны: Да праблем лакальнага, рэгіянальнага і агульнанацыянальнага ў фальклоры» (2001), «Абраднасць і паэзія пахавання стралы» (2002), методических пособий и сборников «Рускія народныя песні літаратурнага паходжання ў песенным рэпертуары жыхароў Гомельскай вобласці» (1992), «Рускія гістарычныя, рэкруцкія і салдацкія песні ў песенным рэпертуары беларусаў» (обе 1992), «Замовы» (1994), «Абрадавы фальклор Гомельскага Палесся» (1998), «Палескія частушкі» (1999), «Крыніц кармянскіх перазвоны (абрады і песні ў сучасных запісах)” (2000), раздела об обрядовом фальклоре в коллективной монографии «Традыцыя матэрыяльнай і духоўнай культуры Усходняга Палесся: Праблемы вывучэння, захавання і развіцця ў паслячарнобыльскі час» (2003), статей о народном творчестве Гомельского, Чечерскогоа, Ельского, Буда-Кашелёвского, Кормянского районов Гомельской области для книг серии «Памяць»; составителем, редактором книг «Спрадвечнай мудрасці скарбонка: Сучасны стан традыцыйнай культуры г. Мазыра» в 3-томном издании «Мазыр: 805 год» (2005); соавтором книг «Вяселле на Гомельшчыне», «Народная міфалогія Гомельшчыны», а также книг фольклорно-этнографической тематики Ветковского, Гомельского и Речицкого райнов Гомельской области и др. Деятельность Валентины Станиславовны Новак как педагога и учёного отмечена многочисленными наградами: медалью Франциска Скорины (2005), Почётной грамотой Министерства образования Республики Беларусь (2007), Почётной грамотой Гомельского филиала Национальной академии наук Беларуси и др.

Новак Валянціна Станіславаўна

Нарадзілася ў 1954 годзе ў в. Акцябр Лагойскага раёна, закончыла ў 1978 годзе філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці «Беларуская і руская мова і літаратура». У 1990 годзе абараніла дысертацыю на суісканне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук. У 1997 годзе Новак В. С. было прысвоена званне лаўрэата Скарынінскіх навуковых чытанняў ГДУ імя Ф. Скарыны за цыкл работ на тэму «Фальклорныя традыцыі Гомельскага Палесся». У 2002 годзе абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені доктара філалагічных навук. У 2003 годзе ўзнагароджана Ганаровай граматай Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта за плённую дзейнасць і вялікі ўклад у развіццё беларускай навукі, а таксама была ўдастоена прэміі Савета Спецыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі; была адзначана Стыпендыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе ўзнагароджана медалём Францыска Скарыны. У 2006 годзе атрымала вучонае званне прафесара па спецыяльнасці літаратуразнаўства. З’яўляецца членам Савета па абароне доктарскіх дысертацый па спецыяльнасці Фалькларыстыка пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі. Галіна навуковых інтарэсаў — праблемы ўзаемадзеяння рознаэтнічных фальклорных традыцый, рэгіянальна-лакальнае вывучэнне фальклору Гомельшчыны і славянскай міфалогіі беларусаў, фальклорныя традыцыі Гомельска-Бранска-Чарнігаўскага памежжа. Прымае актыўны ўдзел у выкананні навуковых праектаў (Беларускі рэспубліканскі Фонд фундаментальных даследаванняў), Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Новак В. С. ажыццяўляе кіраўніцтва заданнем дзяржаўнай праграмы «История, культура, общество и государство» (падпраграма «История и культура» (2011—2015 гг.)) «Сучасны стан традыцыйнага фальклору і міфалогіі Беларускага Палесся: жанры, міфасемантыка, паэтыка»; з’яўляецца навуковым кіраўніком ад РБ расійска-беларускага праекта «Формирование и функционирование традиционной культуры на территории русско-белорусского пограничья: межкультурное взаимодействие в диахронии и синхронии»; а таксама рэгіянальнага навуковага праекта «Петрыкаў і Петрыкаўшчына: сучасны стан духоўнай культуры, абрады і звычаі». Распрацавала канцэпцыю лакальна-рэгіянальнай стратэгіі палявых даследаванняў фальклору Гомельшчыны. Надрукавала звыш 200 навуковых прац, сярод якіх індывідуальныя і калектыўныя манаграфіі, вучэбныя і практычныя дапаможнікі, артыкулы. З’яўляецца аўтарам-складальнікам шматлікіх фальклорна-этнаграфічных зборнікаў па розных раёнах Гомельшчыны.