герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Цеплыня душы ў звычайных рэчах

У красавіку ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя І.П. Мележа ў рамках грамадзянска-патрыятычнага праекта «Край белорусский, край самобытный» і рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” прайшоў пазнавальны час “Цеплыня душы ў звычайных рэчах”.

Вучні ДУА “Сярэдняя школа № 29 г. Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа № 49 г. Гомеля” здзейснілі падарожжа ў загадкавую краіну народнага мастацтва, пазнаёміліся са старажытнымі беларускімі рамёствамі і таямніцамі, звязанымі з працэсам стварэння прадметаў побыту.

Дзеці даведаліся, што такое ганчарства, ткацтва, саломапляценне, лозапляценне, выцінанка, вышыўка, а таксама якія прадметы нашы продкі выраблялі з дрэва, бяросты, як распісвалі шкло, велікодныя яйкі, дываны і куфары.

З цікавасцю падлеткі разглядалі вырабы народных рамёстваў: кашулі з вышыўкай, ручнікі, шкатулкі, гліняныя і драўляныя цацкі, саламяныя карціны і інш.

У практычнай частцы сустрэчы хлопцы і дзяўчаты прынялі ўдзел у майстар-класах “Пано з прыродных матэрыялаў” і “Беларускі нацыянальны касцюм”, пагулялі ў рухомыя гульні “Кашуля”, “Праха”, “Ганчар”.

Цеплыня душы ў звычайных рэчах
Цеплыня душы ў звычайных рэчах
Цеплыня душы ў звычайных рэчах
Цеплыня душы ў звычайных рэчах
Цеплыня душы ў звычайных рэчах
Цеплыня душы ў звычайных рэчах
Цеплыня душы ў звычайных рэчах


Тэкст: бібліятэкар Барысенка В.А.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 29.04.2026
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.