герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

gercenka@gorbibl.gomel.by

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2024


2024 2022 2023 2025
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2024 •

370 гадоў з часу асады i ўзяцця Гомельскай крэпасцi казакамi наказнага гетмана І. Залатарэнкi ў ходзе руска-польскай вайны 1654-1667.

235 гадоў з дня нараджэння (1789 - пасля 1836) Дзьячкова І. П., архітэктара, які пэўны час працаваў у Гомелі.

235 гадоў з дня нараджэння (1789-1870) В. К. Сазонава, вядомага мастака XIX ст., ураджэнца Гомеля.

220 гадоў з часу заснавання (1814) ў Гомелi палатнянай фабрыкi (1804) (дзейнічала да 1831 г.).

220 гадоў з часу заснавання ў Гомелi духоўнага вучылiшча (1804).

215 гадоў з пачатку пабудовы ў Гомелi Петрапаўлаўскага сабора (1809).

200 гадоў з часу выдання (1824) «Беларускага архiва старажытных грамат» – першага зборнiка дакументаў па гiсторыi Беларускiх зямель. Падрыхтаваны І. Грыгаровiчам, рэктарам (1820-1829) Го-мельскага духоўнага вучылiшча, пры фiнансавай падтрымцы М.П. Румянцава.

200 гадоў з дня наведвання (1824) Гомельшчыны А.С. Пушкiным.

195 гадоў з часу атрымання (1829) графам Іванам Фёдаравiчам Паскевiчам-Эрыванскiм звання фельдмаршала.

195 гадоў з дня наведвання (1829) Гомельшчыны Т. Шаўчэнкам.

185 гадоў з дня нараджэння (1839-1919) З.Ф.Радчанка, фальклары-ста, этнографа, якая склала i апублiкавала «Гомельскiя народныя песнi».

150 гадоў з часу заснавання(1874) ў Гомелi Галоўных рамонтных чыгуначных майстэрняў Лiбава-Раменскай чыгуначнай дарогi (зараз вагонарамонтны завод iмя М. І. Калiнiна).

150 гадоў з пачатку будаўніцтва (1874) ў Гомелi водаправода.

145 гадоў з часу заснавання (1879) запалкавай фабрыкi «Везувiй» у Гомелi (з 1949 г. - Гомельскага фанерна-запалкавага камбiната).

135 гадоў з дня завяршэння (1889) пабудовы каплiцы- пахавальнi кн. Паскевiчаў.

125 гадоў з дня нараджэння (1899, г. Гомель - 1944), Лізюкова Я. І., удзельніка партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну.

115 гадоў з часу заснавання (1909) Гомельскай мастацкай студыi iмя Урубеля.

115 гадоў з часу (1909) першага сеанса кінематографа, які адбыўся ў памяшканні Чыгуначнай школы.

115 гадоў з дня заснавання (1909) Гомельскага губернскага бюро Расійскага тэлеграфнага агенцтва (РОСТ).

110 гадоў з пачатку дзейнасцi (1914) Дабрачыннага патрыятычнага саюза дапамогi фронту, iнiцыятарам якога была княгiня Ірына Паскевiч.

110 гадоў з часу выхаду (1914) літаратурна-мастацкага часопіса «Гомельский театрально-музыкальный вестник» (г. Гомель; 11.07.1914 - 1914).

110 гадоў з часу заснавання (1914) фанернай фабрыкi ў Навабелiцы.

110 гадоў з часу заснавання (1914) Гомельскага дзяржаўнага педагагічнага вучылішча (педагагічны каледж) імя Л. С. Выготскага.

100 гадоў з часу адкрыцця (1924) кандытарскай фабрыкі «Прасвет», з 1931 г. – фабрыка «Спартак».

100 гадоў з часу наведвання (1924) Гомеля паэтам У.Маякоўскiм.

100 гадоў з дня нараджэння (1924-2004) Кацянка Івана Пракофьевіча, былога дырэктара “Гомсельмаша», ганаровага грамадзяніна г. Гомеля (1999).

95 гадоў з пачатку будаўнiцтва (1929) Дома камуны (архітэктар Станіслаў Шабунеўскі).

95 гадоў з часу заснавання (1929) ААТ «Гомельдрэў».

85 гадоў з часу заснавання (1929) Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны.

90 гадоў з часу наведвання (1934) Гомеля Я.Коласам.

90 гадоў з часу заснавання (1934) Гомельскага абласнога аэраклу-ба.

85 гадоў з часу заснавання (1939) Гомельскага абласнога Дома народнай творчасцi.

85 гадоў з часу заснавання (1939) Гомельскага аўтарамонтнага за-вода.

80 гадоў з часу заснавання (1944) завода будаўнiчых дэталяў.

80 гадоў з часу заснавання (1944) завода па рамонту аўтатрактар-ных i камбайнавых рухавiкоў i вытворчасцi запчастак.

80 гадоў з часу заснавання (1944) Гомельскага абласнога iнстыту-та ўдасканалення настаўнiкаў.

80 гадоў з часу адкрыцця (1944) Гомельскага скурна-венералагiчнага дыспансэра.

75 гадоў (1949) з часу адкрыцця ў Гомелi гарадской iнфекцыйнай бальнiцы.

75 гадоў (1949) з часу адкрыцця ў Гомелi першай у рэспубліцы секцыі спартыўнай грэблі.

60 гадоў (1964) з часу арганiзацыi ў Гомелi аддзела механiкi палiмераў АН БССР.

60 гадоў з пачатку будаўнiцтва (1964) Навабелiцкага камбiната хлебапрадуктаў.

60 гадоў з часу заснавання (1964) ААТ «КАРАЛ».

55 гадоў (1969) з часу заснавання у Гомелi фабрыкi цацак.

55 гадоў (1969) з дня аддкрыцця ў Гомелi абласнога Дома гра-мадзянскiх абрадаў.

55 гадоў (1969) з часу аддкрыцця ў Гомелi абласнога Дома ра-ботнiкаў асветы.

55 гадоў з часу стварэння (1969) Гомельскай занальнай гiдра-метэаралагiчнай абсерваторыi.

50 гадоў (1974) з часу заснавання ў Гомелi вопытна-механiчнага завода.

50 гадоў з часу стварэння (1974) Гомельскага вытворча-мастацкага камбiната «Гомельгандальрэклама».

50 гадоў з часу стварэння (1974) вакальна-iнструментальнага ан-самбля «Сябры» Гомельскай абласной дзяржаўнай фiлармонii.

35 гадоў з пачатку правядзення (1989) у Гомелі фестываля «Славянскія тэатральныя сустрэчы».

35 гадоў з дня заснавання (1989) Гомельскага дзяржаўнага маста-цкага каледжа.

скачать софт