герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Расказваў неяк Міхалка з Данеяк

16 красавіка да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка, журналіста, перакладчыка, педагога, заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Клышкі ў бібліятэцы-філіяле №11 адбылася літаратурная гадзіна “Расказваў неяк Міхалка з Данеяк”.

Пазнаёміцца з жыццём і творчасцю вядомага аўтара запрасілі вучняў 4 “Б” класа ДУА “Гімназія № 51 г. Гомеля”.

Школьнікі даведаліся пра самы яркі ўспамін дзяцінства пісьменніка, пра месцы яго вучобы і шлях да літаратуры, пазнаёміліся з вядомымі кнігамі аўтара і галоўнай працай у яго жыцці – “Букваром”, разгадалі загадкі, прапанаваныя пісьменнікам у зборніку “Тысяча арэшкаў”.

Пасля прагляду электроннай прэзентацыі “Творчасць Анатоля Клышкі” дзеці больш падрабязна спыніліся на зборніку беларускіх народных казак “Расказваў неяк Міхалка з Данеяк”, якія сабраў і літаратурна апрацаваў Анатоль Канстанцінавіч.

Паслухаўшы казку “Як Міхалка гусей дзяліў”, вучні правялі пошукавую работу па тэксту. Трэба было адказаць на пытанні, высветліць, ці дае твор адказы на некаторыя з іх, успомніць, каму з герояў належаць словы, разгадаць філворд. Паглядзеўшы мультфільм па матывах казкі, школьнікі з некалькіх прапанаваных выбіралі пасловіцу, якая больш падыходзіць да тэмы.

Напрыканцы прагучалі словы-зваротак А. Клышкі да падрастаючага пакалення з заклікам любіць і шанаваць родную мову, сябраваць з кнігай.

Расказваў неяк Міхалка з Данеяк

Расказваў неяк Міхалка з Данеяк

Расказваў неяк Міхалка з Данеяк

Расказваў неяк Міхалка з Данеяк

Расказваў неяк Міхалка з Данеяк


Текст: библиотекарь 1 категории Цалко С.А..скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 17.04.2025
Опубликовано: natalya15


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.