герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

«А вы знаете, что?..» Выпуск 18

Васемнаццаты выпуск праекта для дзяцей «А вы знаете, что?..» пазнаёміць з энцыклапедыяй «Святы Беларусі» пад рэдакцыяй Лозка Алеся Юр’евіча, якая выйшла ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі».

З даўніх часоў людзі шчыра святкавалі найбольш значныя для іх даты. Вельмі любілі нашы продкі адзначаць Каляды, Гуканне вясны, Радаўніцу, Купалле і іншыя святы. Падчас іх не працавалі, праводзілі пэўныя абрады. З прыходам хрысціянства да народных, язычніцкіх свят далучыліся царкоўныя ў гонар Ісуса Хрыста і Божай Маці.

У энцыклапедыі «Святы Беларусі» распавядаецца пра гісторыю паходжання і сутнасць асобных народных, рэлігійных, дзяржаўных свят і святочных дзён, якія адзначаюцца беларусамі.

Энцыклапедыя ў цвёрдай вокладцы, маляўнічыя ілюстрацыі, даступны для разумення тэкст, разлічана на дзяцей сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту.

Жадаем прыемнага прагляду!




«А вы знаете, что?..» Выпуск 18
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 27.12.2024
Опубликовано: Irina T


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.