герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

У што (не)верылі нашы продкі? Стэрэатыпы, фантомы і рэаліі беларускай міфалогіі

У бібліятэцы-філіяле №2 у межах цыкла лекцый пра традыцыйную беларускую культуру “Вытокі і карані” праекта “Часоў злучальная нітка” адбудзецца лекцыя “У што (не)верылі нашы продкі? Стэрэатыпы, фантомы і рэаліі беларускай міфалогіі” даследчыка міфалогіі, кандыдата гістарычных навук Зміцера Скварчэўскага.

Ці сапраўды нашыя продкі дахрысціянскага часу мелі шматлікі пантэон “багоў”? Якія міфы – рэальныя, а якія наўпрост сучасная выдумка? 27 ліпеня даведаемся аб гэтым на сустрэчы з найбуйнейшым даследчыкам беларускай міфалогіі Зміцерам Скварчэўскім!

Беларуская народная традыцыя сягае сваімі каранямі ў глыбіню тысячагоддзяў. І працягвае жыць у сучасным беларускім свеце. Міфалогія ляжыць у аснове беларускай культурнай ідэнтычнасці. Але ці можам мы зараз правільна зразумець старажытныя вераванні нашых продкаў? Што мы ўвогуле ведаем пра беларускую міфалогію, як і калі пачалося яе вывучэнне? Якія “багі” сапраўды старажытныя, а якія ўзніклі зусім нядаўна?

Кандыдат гістарычных навук Зміцер Скварчэўскі ўжо больш за 15 гадоў займаецца вывучэннем і рэканструкцыяй дахрысціянскай светапогляднай сістэмы продкаў сучасных беларусаў. У сваіх публікацыях даследчык змагаецца са стэрэатыпамі і недакладнай інфармацыяй пра беларускія міфы.

Пазнаёміцца з яго навуковымі працамі можна тут.

27 ліпеня ў 15:00
Адрас: пр. Кастрычніка, 29
Уваход вольны

У што (не)верылі нашы продкі? Стэрэатыпы, фантомы і рэаліі беларускай міфалогіі
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 24.07.2024
Опубликовано: Nika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.