герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Казачны свет

8
357
У бібліятэцы-філіяле №2 у межах праекта “Часоў злучальная нітка” прайшла цікавая сустрэча-прэзентацыя “Казачны свет” з маладым беларускім блогерам і аўтарам дзіцячай кнігі казак “Дзедавы казкі” Ігарам Гайкевічам.

Дзед Янкель – гэта творчы псеўданім Ігарам Гайкевіча, які вядзе аднаіменны блог у Інстаграме, прысвечаны беларускай гісторыі, традыцыям і культуры.

Ігар нарадзіўся ў в. Бухча Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. З дзяцінства ён быў акружаны традыцыйнай культурай роднага краю і зараз жыве і працуе таксама ў вёсцы (ужо іншай), але марыць вярнуцца ў родныя мясціны.

Ігар захапіўся беларускай культурай яшчэ юнаком, калі яго камп’ютар зламаўся падчас летніх канікулах. Гэтае здарэнне прывяло яго да кніг беларускіх аўтараў. З таго часу захапленне не праходзіць. У вольны ад працы і сямейных спраў час, ён шмат чытае і малюе, а яшчэ натхняе падпісчыкаў свайго блога больш цікавіцца родным краем, яго гісторыяй.

Удзельнікі мерапрыемства пагутарылі з госцем пра фальклор, вусную творчасць палешукоў, розныя цуды, што і дагэтуль жывуць сярод старажытных лясоў беларускага Палесся.

Ігар падзяліўся шматлікімі цікавымі гісторымі пра палескі фальклор, які стаў яго крыніцай натхнення: прымаўкі, песні і легенды нясуць скрозь часы нашу гісторыю і мудрасць народа. Палессе вельмі цікавіць і натхняе маладога аўтара. Прымерамі глыбіні і таямніцы народных ўяўленняў становяцца фальклорныя запісы, якія засталіся нам.

Аўтар расказаў гісторыю бабулі Агаты, запісаную этнографам Казімірам Мушынскім ў далёкім 1914 г.: гэта неверагодны аповед пра тое, як жанчына патрапіла ў пекла, не горшы мастацкім апісаннем за “Боскую камедыю” Дантэ Аліг’еры. Ганарыцца сваімі бацькамі, якія не саступаюць у мудрасці і таленавітасці выбітным дзеячам сусветнай культуры – гэтаму вучыць фальклор.

Таксама на сустрэчы Ігар Гайкевіч прэзентаваў сваю кнігу “Дзедавы казкі”, якую напісаў для сваёй маленькай дачкі (175 старонак палескіх цудаў – 40 казак ды баек і 40 малюнкаў аўтара). Кніга прасякнута любоўю да сваёй Радзімы, да Палесся. Вельмі кранае зварот аўтара да чытача, ў якім гаворыцца пра сапраўдны цуд – жыццё: “Жыццё было, ёсць і будзе цяжкай справай, але ж заўсёды павінна заставацца ў нашым сэрцы месца для дабрыні і любові… Жыць, каб даваць жыццё, – вось простая ісціна, якую мы часта забываем. Не бойся аддацца сваім марам, пакуль малады, каб ні аб чым не шкадаваць у старасці”.

Казачны свет

Казачны свет

Казачны свет

Казачны свет

Казачны свет

Тэкст: загадчык бібліятэкі-філіяла №2 Песенка В. В.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 17.04.2024
Опубликовано: Nika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.