Благаславіце, старыя людзі,
Ай, вясну красну загукаць,
Загукаці жа.
Люту зіму замыкаць,
Замыкаць.Падчас школьных канікул у
бібліятэцы-філіяле №2 у межах праекту “Часоў злучальная нітка” прайшла рэканструкцыя абраду “Гуканне вясны” –
“Агууу, вясна, агууу, красна! Што ты нам прынясла?..”. На мерапрыемства запрасілі навучэнцаў, якія наведваюць школьны лагер ДУА “Гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа”.
Дзеці даведаліся пра гісторыю і сэнс абраду: пра тое, якія песні спявалі, у якія гульні гулялі ў гэты час нашыя продкі і чаму прыход вясны быў такім важным для беларусаў. Затым прагналі зіму вясёлымі гульнямі: “Блін гарыць”, “Хустачка”, “Запляці касу”.
Таксама удзельнікі мерапрыемства пачаставаліся блінамі з гарбатай і паслухалі песні-вяснянкі. Дзеці зляпілі з салёнага цеста птушачак і паслухалі гісторыю пра тое, як раней такія птушкі гатавалі ў печы.
Палявыя запісы, зробленыя напрыканцы 20 ст. студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Ф. Скарыны сведчаць аб тым, што ў Рэчыцкім раёне, напрыклад, птушак не выпякалі, а рабілі з гліны. Дзеці бегалі з імі па вёсцы, падкідвалі ўгару і спявалі вяснянкі. Падчас мерапрыемства ўдзельнікі развучвалі песенкі-вяснянкі, слухалі запісы абрадавых песен, ды і патанчыць яшчэ паспелі: навучыліся традыцыйным беларускім карагодным танцам. Напрыканцы абраду дзеці праспявалі заклічку і падкінулі птушачак на посцілцы амаль да самага неба!
Самымі актыўнымі ўдзельнікамі свята заўсёды былі дзеці, дзяўчаты і хлопцы перадшлюбнага ўзросту, бо пачатак вясны ўспрымаўся нашымі продкамі, як час адраджэння, аднаўлення і лічыўся пачаткам новага году.
А ўжо 30 сакавіка моладзь сабралася ў бібліятэцы на тэматычны акустычны вечар
“СТУК/Вольная творчасць утульных кварталаў” у межах праекта “Культурны мікрафон”. Вечар таксама быў прысвечаны абрадавым дзеянням сустрэчы вясны.
Залу бібліятэкі ўпрыгожылі рознакаляровымі стужкамі, выявамі сонца, галінкамі дрэва ды папяровымі птушкамі. Музычная праграма таксама атрымалася вельмі цікавай: моладзь спявала свае і народныя песні “Агу, вясна”, “Я спявала, я скакала”. А этнічны гурт “Арацэя” зладзіў сапраўдную “фолк-дыскатэку”, выконваючы старажытныя народныя песні ў сучаснай апрацоўцы: “Мошачкі-камарыкі”, “Не жар”, “А ў цёмным лесе” і іншыя.
Падчас выступлення можна было акунуцца ў атмасферу ліры, жалейкі, перкусіі і адчуць энергію аўтэнтычнага вакалу салісткі гурта – Эльвіры Бараноўскай. Удзельнікі вечарыны вадзілі хараводы, танчылі ды частаваліся печанымі птушкамі.
Людзі сталага ўзросту, якія жылі ў вёсках на берагах вялікіх і малых рэчак Гомельшчыны, узгадвалі пра тое, як гурты дзяўчат з вёсак, якія знаходзіліся на розных берагах ракі, разводзілі вогнішча і спявалі праз раку:
“Гэй, вясна красна!
Што ты нам прынясла? – У-у-у!”А на другім беразе спявалі працяг заклічкі:
“Я вам прынясла тры карысці ў радасці!”Гукаць вясну яшчэ не позна, бо рабілі гэта з Масленіцы і да Вялікдня.
Тэкст: загадчык бібліятэкі-філіяла №2 Песенка В. В.скачать dle 10.4фильмы бесплатно