21 лютага мы адзначылі Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прымеркавала цыкл мерапрыемстваў “Чарую душу родным словам”. У гэты дзень ва ўсіх бібліятэках установы на працягу дня супрацоўнікі размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёмілі з творамі сучасных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры, распавядалі пра славутых асветнікаў Беларусі.Супрацоўнікамі
цэнтральнай гарадской бібліятэкі імя А. І. Герцэна была арганізавана акцыя
“Беларускі скарб”, дзе чытачам і наведвальнікам бібліятэкі неабходна было адчыніць чароўны куфэрак, напоўнены рознымі дробязямі з нашага паўсядзённага жыцця.
Дастаючы рэчы з куфра, кожнаму патрэбна было сказаць іх назвы на беларускай мове. Як аказалася там вельмі шмат цікавага. Аловак, папера і пэндзлік, глечык, парасон і запалкі, сурвэтка, насоўка і хустка, люстэрка, сшытак і часопіс. І шмат іншых рэчаў размясціліся ў маленькім чароўным куфэрку. Але самымі салодкімі і прыемнымі з іх аказаліся – цукеркі і вяршкі.
Тэкст: галоўны бібліятэкар Заяц Н. А.
У
цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. І. Герцэна адбылася пазнавальна-гульнявая праграма
“Якія цудоўныя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы УА “Гомельскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж”.
Госці пазнаёміліся з гісторыяй свята, для іх быў праведзены гістарычны экскурс з дапамогай відэа, у якім падрабязна і цікава распавядалася пра ўзнікненне беларускай мовы і пра яе адметнасці.
Навучэнцы праверылі свае веды па культуры, гісторыі і літаратуры Беларусі, адказваючы на пытанні віктарыны; прымалі ўдзел у конкурсе “Працягні прымаўку”, дзе павінны былі назваць працяг, а таксама патлучамыць сэнс прымаўкі.
Беларуская мова пракнікае ў сучасныя сферы ўжытку і госці ў гэтым упэўніліся, калі прынялі актыўны ўдзел у гульні, у якой павінна было адгадваць назвы беларускіх твораў (“Сэрца на далоні” І. Шамякін, “Новая зямля” Я. Коласа, “Палескія рабінзоны” Я. Маўра і інш.) па смайлах.
Хлопцы таксама праслухалі цікавыя факты пра беларускую мову, паспрабавалі перакласці цікавыя рускія словы, а пасля прагледзелі відэастужку з беларускімі назвамі жывел, птушак, кветак.
Падчас марапрыемства самыя актыўныя удзельнікі атрымлівалі жэтоны за правільныя адказы, а вучань, які сабраў максімальную колькасць жэтонаў, атрымаў спецыяльны падарунак – кнігу.
Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Аніковіч Г. Ул.
У
бібліятэцы-філіяле №2 у межах цыкла мерапрыемстваў да Міжнароднага дня роднай мовы “Чарую душу родным словам” прайшлі гульнёвыя чытанкі-маляванкі па сучасных кнігах на беларускай мове
“Мова нашым дзецям”. На мерапрыемства запрасілі вучняў 5 класа ДУА “Сярэдняя школа №38 г. Гомеля”.
Дзеці паглядзелі цудоўнае рэкламнае відэа “Смак мовы”, якое пашырыла іх веды аб багацці нашай мовы. Адчуць яе прыгажосць і хараство прысутным дапамагло чытанне казкі “Не чапай ліха, пакуль яно ціха!”, а таксама прагляд мультфільмаў “Якія сны сніць мядзведзь” і “Лагодны воўк!. Каб пашырыць веды аб беларускім фальклоры, вучні складвалі прыказкі.
Таксама ўдзельнікам мерапрыемства прадэманстравалі кніжныя навінкі на беларускай мове. Дзеці з задавальненнем паглядзелі кніжкі, прыгожыя ілюстрацыі да твораў і стварылі малюнкі па матывах прачытаных вершаў і казак.
Тэкст: бібліятэкар 2 катэгорыі Жогаль Т. В.
21 лютага для навучэнцаў ДУА “Сярэдняя школа №75 г. Гомеля” адбыўся кіналекторый
“Камплімент роднай мове”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы. Яго арганізавалі
бібліятэка-філіял №3 імя Е. Раманава і адміністрацыя кінатэатра “Мір”.
Амаль палова з існуючых у свеце моў знаходзіцца пад пагрозай знікнення. Бібліятэкар расказала гісторыю ўзнікнення свята і яго мэту – захаванне культурнай разнастайнасці, а таксама пра асаблівасці беларускай мовы і неабходнасці выкарыстоўваць яе ў побыце.
У фае кінатэатра вучні пазнаёміліся з кніжнай выставай “Сэрцам роднага слова краніся”, на якой прадстаўлена літаратура па мовазнаўству, а таксама творы беларускіх пісьменнікаў. Кожны з задавальненнем паўдзельнічаў у акцыі “Маё любімае беларускае слова”.
Завяршылася мерапрыемства праглядам анімацыйнай стужкі “Вясёлыя літары”, якую стварыла «Нацыянальная кінастудыя “Беларусьфільм”».
Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Максімава Д. А.
22 февраля в
библиотеке-филиале №4 состоялся литературно-музыкальный вечер
“Зямлі пасожскай песеннае слова”, приуроченный к Международному дню родного языка. На вечере присутствовали члены литературного клуба «Родники», а также учащиеся 9 «А» класса ГУО «Средняя школа №45 г. Гомеля».
Началось мероприятия со знакомства с историей возникновения праздника, а также самых известных белорусских слов. Затем школьники познакомились с приглашенными гостями вечера – гомельскими писателями Аллой Бельковой, Татьяной и Владимиром Череухиными.
Алла Анатольевна Белькова – поэтесса, прозаик, переводчик, член Союза писателей Беларуси. Пишет стихи, сказки, рассказы для детей и взрослых на русском и белорусском языках. Лауреат ряда литературных конкурсов. Алла Анатольевна рассказала о своей активной переводческой деятельности с русского, украинского, болгарского языков на белорусский. За переводы поэзии карачаево-черкесских поэтов Алла Белькова была удостоена медали Расула Гамзатова.
Татьяна Череухина (Дарья Дорошко) – поэтесса, переводчик, член Союза писателей Беларуси. Автор шести сборников поэзии. Участница тридцати пяти коллективных сборников. Лауреат литературных конкурсов и фестивалей, областной литературной премии имени Кирилла Туровского.
Весь вечер звучали стихи гостей библиотеки в авторском исполнении и в исполнении учащихся. Школьники задавали вопросы авторам о поэзии и о дальнейших творческих планах. Прозвучали песни в исполнении гостей и членов литературного клуба «Родники».
Встреча прошла в приятной атмосфере и вызвала интерес к творчеству гомельских писателей.
В заключение руководитель литературного клуба «Родники» Людмила Стаховец выразила надежду на то, что новое поколение белорусов будет знать и любить родной язык.
Текст: библиотекарь 1 категории Маркова И. И.
21 лютага
дзіцячая бібліятэка-філіял №10 імя В. Ю. Драгунскага ў рамках цыкла мерапрыемстваў і выстаў “Чарую душу родным словам” запрасіла вучняў 4 “В” класа ДУА “Сярэдняя школа №30 г. Гомеля” на інфармацыйную гадзіну
“Мая мова – мой гонар”.
На пачатку мерапрыемства дзецям былі пададзеныя кароткія звесткі пра узнікненне гэтай важнай даты, гісторыю развіцця беларускай мовы, яе асаблівасці і адрозненні ад рускай мовы.
Потым маленькія чытачы мелі магчымасць папрацаваць перакладчыкамі, актыўна ўдзельнічалі ў разгадванні загадак і рэбусаў, інсцэніроўцы ўрыўкаў з беларускіх народных казак “Коцік, пеўнік і лісіца” і “Верабей і мыш”, гралі ў беларускую народную гульню “Ручаёк”.
Напрыканцы мерапрыемства дзеці глядзелі мультфільм па казцы беларускай казачніцы Алены Масла “Лагодны воўк”, які быў адзначаны ў намінацыі “Лепшы анімацыйны фільм для дзяцей” на фестывалі “Animaevka-2019”.
Па заканчэнні сустрэчы вучні ўпэўніліся ў тым, што родная мова важная для захавання ўнікальнай культуры беларускага народа і яго этнічнай самасвядомасці.
Тэкст: бібліятэкар 2 катэгорыі Сіманчук Н. В.
21 лютага ў
бібліятэцы-філіяле №14 прайшла літаратурная гадзіна
“На ўсходзе дня майго, якому ружавець”, прысвечаная 110-годдзю з Дня нараджэння беларускага паэта Аркадзя Куляшова і Міжнароднаму дню роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. На мерапрыемства запрасілі вучняў 8 класа ДУА “Сярэдняя школа №15 г. Гомеля”.
Бібліятэкар пазнаёміла вучняў з гісторыяй Міжнароднага дня роднай мовы. Дзеці даведаліся, што ЮНЭСКА абвесціла гэта свята для таго, каб захаваць моўную разнастайнасць, падтрымаць нацыянальныя мовы і культуры. Гэты дзень накіраваны на папулярызацыю сваёй мовы, выхаванне ў насельніцтва павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў.
Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці паэта Аркадзя Куляшова. Яркі прадстаўнік савецкай эпохі беларускай літаратуры быў адным з самых таленавітых і шырока вядомых беларускіх паэтаў 20-га стагоддзя. Выдатны майстар слова ў сваёй творчасці выявіў лёс цэлага пакалення, да якога належыў і сам.
Супрацоўнік бібліятэкі прадэкламаваў для вучняў некалькі вершаў паэта: “Я хаце абавязаны прапіскаю…”, “Ёсць у паэта свой аблог цалінны…”. Напрыканцы сустрэчы вучні пагулялі ў гульню “Смак беларускіх слоў”, пабылі сапраўднымі перакладчыкамі ў віктарыне “Стань перакладчыкам”. Таксама кожны вучань артымаў кніжныя закладкі з вершамі беларускіх паэтаў.
Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Драздова Л. Я.
21 лютага ў
бiблiятэцы-фiлiяле №17 адбылася лiтаратурная гадзiна
«Адкрытая душа паэта», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусi Аркадзя Куляшова i Мiжнароднаму дню роднай мовы. У мерапрыемстве прынялi ўдзел вучнi ДУА «Сярэдняя школа №42 г. Гомеля» i ДУА «Сярэдняя школа №13 iмя П. Басянкова г. Гомеля».
Аркадзь Куляшоў нам вядомы як выдатны паэт, перакладчык i сцэнарыст. Супрацоўнiк бiблiятэкi пазнаёмiла вучняў з асноўнымi этапамi яго жыцця i творчасцi.
Школьнiкi даведалiся аб надзвычай раннiм пачатку лiтаратурнай дзейнасцi паэта і праслухалi знакамiтую песню «Алеся».
Удзельнiкам мерапрыемства было вельмi цiкава пазнаёмiцца з творамi паэта перыяду Вялiкай Айчыннай вайны. Асаблiва ўразiлi вучняў вершы «Мацi», «Балада аб чатырох заложнiках», урывак з паэмы «Сцяг брыгады».
Напрацягу мерапрыемства гучалi i фiласофскiя вершы апошнiх гадоў жыцця пісьменніка. Госцi бiблiятэкi яшчэ раз пераканалiся ў тым, што творчасць Аркадзя Куляшова шматгранная i разнастайная, i трэба яшчэ больш глыбей i ўважлiвей знаёмiцца з яго творамi. Трэба памятаць сваiх паэтаў i сваю мову. Народа без роднай мовы i народных паэтаў не бывае.
Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Караткевіч Н. А.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно