герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Паэт без мяжы

Супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі віртуальны партрэт “Паэт без мяжы” да 225-годдзя з дня нараджэння паэта, грамадскага дзеяча і асветніка Адама Міцкевіча.

У 1955 годзе пошта савецкага саюза выпусціла марку з выявай Аляксандра Пушкіна і Адама Міцкевіча. Што аб’ядноўвае двух знакамітых паэтаў? Не толькі паэтычны талент і эпоха, але таксама любоў да фальклору, да роднага слова, якое і аказала значны ўплыў на творчасць двух паэтаў. Сведчаннем дружбы двух славянскіх паэтаў сталі ўзаемныя пераклады іх твораў. Пушкін адрасаваў Міцкевічу радкі: «Он говорил о временах грядущих, когда народы, распри позабыв, в единую семью соединятся».

Творы Адама Міцкевіча перакладзены больш чым на 30 моў свету. І хоць пісаў Міцкевіч на польскай мове, яго біяграфія і творчасць самым цесным чынам звязаны з беларускай зямлёй. Памяць паэта ўвекавечана ў Беларусі, Літве, Расіі, Украіне, Германіі, Турцыі, Францыі, Італіі і Грузіі.

Да дня нараджэння Адама Міцкевіча супрацоўнікі бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі віртуальны партрэт пісьменніка.



Тэкст: бібліятэкар Марозаў Д. Ю.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 22.12.2023
Опубликовано: Nika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.