герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

22
350
2023 год – юбілейны для калектыва бібліятэкі-філіяла №1 імя І.П. Мележа.

70 гадоў таму выканаўчы камітэт Гомельскага гарадскога Савета дэпутатаў працоўных 13.08.1953 года прыняў рашэнне за № 29/345 адкрыць 2-ю гарадскую бібліятэку па Пушкінскаму завулку ў доме №3.

Звяртаючыся ў юбілейны год да гісторыі, хочацца вылучыць шэраг вызначальных падзей, якія выпалі на лёс бібліятэкі.
Пэўны час бібліятэка знаходзілася па вуліцы К.Маркса ў доме №9, затым у двухпавярховым будынку па вуліцы Яраслаўскай. У 1980 годзе пад бібліятэку было выдзелена асобнае памяшканне па вуліцы Свірыдава, дом 43.

У 1976 годзе на выснове Пастановы Савета Міністраў БССР № 335 аб увекавечанні памяці Народнага пісьменніка Беларусі І.П. Мележа 30.11.1976 года 2-й гарадской бібліятэцы было прысвоена імя пісьменніка.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

Першы загадчык бібліятэкі – Марыновіч Вольга Андрэеўна. Дарэчы, у 2022 годзе ДУ "Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля" віншавала Вольгу Андрэеўну са 100-гадовым юбілеем. Разумны, таленавіты, энергічны і працавіты кіраўнік, яна душою ратавала за бібліятэчную справу. Калектыў супрацоўнікаў падтрымліваў свайго кіраўніка ва ўсіх яе пачынаннях. Гэты перыяд характарызаваўся ростам карыстальнікаў з ліку рабочай і студэнцкай моладзі горада. Шмат увагі надзялялася абслугоўванню чытачоў на прадпрыемствах. З цяплынёй успамінае Вольга Андрэеўна гады жыцця, звязаныя з бібліятэкай, сваіх паплечнікаў і супрацоўнікаў: Вяроўкіну Зінаіду Дзмітрыеўну, Хевелеву Раісу Ісакаўну, Петрычэнка Ірыну Аляксееўну, Гракаву Ганну Анатольеўну і іншых.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

У 1977 годзе бібліятэка ўвайшла ў склад гарадской цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы і стала філіялам №1. Бібліятэка расла, развівалася, упарта ішла наперад, каб стаць сапраўдным кніжна-інфармацыйным цэнтрам для сваіх карыстальнікаў. Прыходзілі новыя спецыялісты з новымі ідэямі і прапановамі. Мяняўся і знешні воблік бібліятэкі. Добрай традыцыяй стала правядзенне Тыдня Мележаўскай кнігі. Попытам сярод чытачоў карысталіся ваенна-патрыятычны клуб “Шчыт і меч”, відэалекторый, тэатральная студыя. У чытальнай зале быў аформлены этнаграфічны куток.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

У 90-х гадах бібліятэка набыла статус бібліятэкі сямейнага чытання. Новы загадчык Гашчук Алена Рыгораўна з калектывам супрацоўнікаў і аднадумцаў асаблівую ўвагу надавалі чытаючым сем’ям, выхаваўчай рабоце з дзецьмі.

У 1997 годзе бібліятэкарам Гатальскай Ганнай Анатольеўнай быў створаны літаратурна-музычны клуб “Чароўная муза”. Бібліятэкару ўдалося згуртаваць вакол сябе аматараў паэтычнага слова і музыкі. Клуб працуе і па сённяшні дзень. Пры тым, што галоўная і самая актыўная частка ўдзельнікаў – з ліку першаадкрывальнікаў. У 2022 годзе споўнілася 25 гадоў з дня заснавання клуба. Сучасны кіраўнік клуба Белакапытава Лілія Віктараўна ўнесла новы глыток паветра ў дзейнасць клуба, зрабіла сустрэчы больш разнапланавымі і цікавымі.
З цягам часу ў бібліятэцы ўзнікла неабходнасць выдзялення абасобленай зоны абслугоўвання дзяцей. У 2002 годзе быў арганізаваны дзіцячы аддзел з абанементам і чытальнай залай, у якім сталі абслугоўвацца чытачы з дашкольнага ўзросту да 9 класа.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

Для дзяцей малодшага школьнага ўзросту арганізаваны клуб “Званочак”, на заняткі якога з задавальненнем збіраюцца дзеці і зараз. Асноўны напрамак дзейнасці клуба – экалагічнае выхаванне і інфармаванне.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

70-гадовы юбілей бібліятэкі, безумоўна, звязаны і з такімі імёнамі, як Брундукова Антаніна Ягораўна, якая кіравала бібліятэкай з 2007 па 2017 год, супрацоўнікамі – Гардзеевай А.М., Бацішчавай А.М., Грэкавай А.А., Барысенка В.А. і іншымі.

Для сваіх чытачоў бібліятэка стала не толькі інфармацыйным цэнтрам, але і цэнтрам міжасабовых зносін. Лідар навучальнага гуртка “Кніга – сямейны псіхолаг” Барысенка В.А. прыняла ўдзел у рэспубліканскім фестывалі з майстар-класам “Казкатэрапія для ўсёй сям’і”. У дапамогу арганізацыі самазанятку дзяцей у выхадныя дні была створана “Творчая лабараторыя выхадного дня”, заняткі ў якой ладзіў Фядорскі Міхаіл Сяргеевіч. У 2012 годзе праводзіліся развіваючыя заняткі з псіхолагам для дзяцей 2-3-х гадоў.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

За развіццё і прапаганду сямейнага чытання ў 2012 годзе бібліятэка была ўзнагароджана Ганаровай граматай аддзела культуры Гомельскага гарвыканкама.

Таксама бібліятэка падтрымала агульнасістэмны праект “Бібліясад”, які быў накіраваны на прыцягненне ўвагі дзяцей дашкольнага ўзросту да бібліятэкі і кнігі. Дзіцячыя садкі станоўча аднесліся да праекта і з задавальненнем наведваюць бібліятэку ў рамках супрацоўніцтва і зараз.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

На працягу існавання бібліятэкі калектыў шмат увагі надзяляў і надзяляе духоўна-маральнаму выхаванню сваіх чытачоў, падтрымліванню сувязяў з Гомельскай Епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы. Традыцыйна ладзяцца выставы творчых работ карыстальнікаў бібліятэкі да Вялікадня, праводзяцца сустрэчы са святарамі.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

У 2017 годзе ў бібліятэку прыйшла аўтаматызацыя. Набыты камп’ютары, аўтаматызаваны працоўныя месцы супрацоўнікаў. Карыстальнікі бібліятэкі атрымалі свабодны доступ да эталоннай прававой інфармацыі з дапамогай ПЦПІ.

Гісторыю бібліятэкі працягвае калектыў пад кіраўніцтвам Капусцінай Ліліі Анатольеўны. Калектыў таленавіты, творчы, умеючы чуйна рэагаваць на ўсё новае і перадавое.

За апошнія гады тут распрацаваны цікавыя праекты. Адзін з іх – “Летні чытаючы дворык”. Мерапрыемствы бібліятэчнага дворыка ладзяцца падчас летніх канікул у дзяцей і накіраваны на актывізацыю ў іх інтарэса да кнігі, развіццё творчых здольнасцяў, садзейнічаюць аб’яднанню сям’і праз сумесны дасуг.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

Бібліятэка сённяшняга дня аддае перавагу актыўным формам работы: інтэлектуальным гульням, квэстам, дыскусіям, інтэрактыўным віктарынам, віртуальным выставам, літаратурным вандроўкам і інш.
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70
Бібліятэцы імя І.П.Мележа – 70

Творчы, ініцыятыўны, ідучы ў нагу з часам калектыў упэўнены, што нягледзячы на 70-гадовы ўзрост, у бібліятэкі ўсё яшчэ наперадзе, што яна яшчэ доўгі час будзе радаваць сваіх чытачоў кнігамі, захапляць цікавымі мерапрыемствамі і набываць новых сяброў.

Тэкст: Брундукова Антаніна Ягораўна,
бібліятэкар 1 катэгорыі
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 14.08.2023
Опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.