13 студзеня ў бібліятэцы-філіяле №2 прайшлі калядныя мерапрыемствы: фальклорныя вечарыны “Зімовая калядная казка” і “Калядныя варожбы”.
Нашыя продкі з нецярплівасцю чакалі гэтага свята, хадзілі з песнямі па хатах, ладзілі гульні, віншавалі ўcix з Калядамі! Лічылася, што ў перыяд ад Нараджэння Хрыстовага (7 студзеня) да Вадохрышча (19 студзеня) ходзіць па зямлі Божачка, таму ў гэты час людзі імкнуліся зрабіць як мага больш добрых спраў, чым больш дабра аддасі свету, тым больш атрымаеш.
Селяне со звездой, 1904 год, Заходы, Шкловский район
Cнимок неизвестного автора из книги М. Романюка "Беларускае народнае адзенне"
Дети в зимней одежде с колядной звездой, 1960-е, Копылы, Каменецкий район
Cнимок неизвестного автора из книги М. Романюка "Беларускае народнае адзенне"
Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян. Само слова “каляды” мае паходжанне ад лацінскага calendae, “календы” – назва першага дня кожнага месяца (ад таго кораня пайшоў і “каляндар”), а таксама ад старажытнай назвы сонечнага дыску – Кола. Нашыя бабулі i дзядулі называлі Каляды святам Сонца. Бо ў гэты час Сонца, якое так патрэбна для людзей, зямлі і жывёл, паварочвае на лета – “нараджалася новае сонца”, час “паварочваўся на вясну”.
Госці тэатралізаванай вечарыны, вучні ДУА “Гімназія №36 г. Гомеля імя І. Мележа”, паслухалі казку пра Казу, Пятра і Каляды, з якой дазналіся, чаму людзі пачалі хадіць па дамах, ды чаму гаспадары іх адорваюць смачнымі пачастункамі. Навучыліся калядаваць так, як нашыя продкі гэта рабілі: пераапрануліся ў Казу, Мядзведзя і Дзеда, выбралі Механошу, ды пайшлі з зоркай каляднай прыпеўкі вучыць, каб як мага больш падарункаў насабіраць.
Зварылі для Казы яе любімую страву – куццю з мёдам. Для гэтага дзеці павінны былі адгадаць інгрэдыенты, з якіх калядная страва гатуецца. Потым патанчылі з Казой, пагулялі з ёй у гульні “Казёл”, “Шкута”. Паспаборнічалі на трапнасць ды спрытнасць у гульнях “Прыг-скок”, “Рогі”. Так дазналіся, хто будзе пачастункі лавіць, ды ў мех класці, а хто ніякіх маразоў не баіцца, бо ўмее вельмі добра скакаць, каб не змерзнуць. А напрыканцы вечарыны, каб новы год прыносіў толькі светлыя пачуцці, дзеці згулялі ў старадаўнюю гульню “Падушачка”, якая ўсіх мірыць.
Таксама ў бібліятэчным Музеі народнага побыту адбыліся "Калядныя варожбы".
Варажба – магічныя спосабы і дзеяні, што нібыта прадракалі будучае. Калядныя варожбы – яшчэ адзін паэтычны штрых да духоўнага жыцця нашых дзядоў і прадзедаў. Яны былі ўцехаю і забаваю, бо заўсёды неслі чалавеку надзею. На Каляды свет як бы губляў сваю ўстойлівую структуру, неба злівалася з зямлёй, мёртвыя прыходзілі наведаць жывых, многія маглі пазнаць сваю будучыню.
Беларусы найчасцей варажылі на Каляды, багатую куццю перад Новым годам і да самага Вадохрышча (Хрышчэнне або Крашчэнне). Варажба павінна была вызначыць, чаго можна чакаць у надыходзячым годзе.
Удельнікі калядных варожбаў, вучні ДУА “Гімназія №46 г. Гомеля імя Б. Паскаля”, паваражылі пра замужжа: з дапамогаю абутку даведаліся, хто першы выйдзе замуж ці ажэніцца. Дзяўчына, абутак якой першы пераступіў парог “хаты”, прымерыла на сябе адзенне замужняй жанчыны: сукенку, намітку, платок. Далей з дапамогай розных рэчаў дзяўчаты і хлопцы даведаліся пра нораў сваіх суджаных. А калі паваражылі на зерне, у якім былі схаваныя розныя пярсцёнкі, дазналіся, якога дастатку будзе нарачоны. Варажба з дапамогай іголкі падказала дзяўчатам імя суджанага. Удзельнікі мерапрыемства паслухалі і пра варажбу на сон.
Але не толькі на суджанага варажылі. Людзі хацелі ведаць, што чакае іх у новым годзе. Удзельнікі паспрабавалі варажбу са свячой – расплаўлялі воск свечкі ды лілі ў ваду, па абрысах воску меркавалі пра будучыню.
Паваражылі нават і па кнізе. Папулярная і сёння забава: загадваць нумар старонкі і радка ў кнізе, а потым прачытанае там лічыць за прадказанне. Толькі нашыя продкі рабілі гэта куды больш сур’ёзна і ставіліся да гэтага з вялікай павагай: да прыкладу, варажыць было прынята на Псалтыры, а за ўказанне будучага лічылі не толькі загаданы радок, але і ўвесь сэнсавы кавалак напісанага.
Калядны час – магічны. Людзі верылі, што ў гэтую ноч адкрываюцца нябёсы і можна загадваць любыя жаданні. Таму шчасця зычым вам i кахання, хай спаўняюцца вашы жаданні!
скачать dle 10.4фильмы бесплатно