Адно з самых яркіх і запамінальных свят верасня – XV Міжнародны фестываль-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі». Звыш дзясятка творчых акцый прайшлі ў розных кропках горада над Сожам 10-12 верасня, сярод іх падвядзенне вынікаў літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. У мерапрыемствах прыняла ўдзел і цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна з выставай «Літаратурны Гомель», на якой прайшла аўтограф-сесія пісьменнікаў Гомельшчыны.
На першым паверсе грамадска-культурнага цэнтра Гомеля – галоўнай пляцоўцы фестывалю –
10 верасня адбылося свята Кнігі. Пісьменнікі і музыкі чыталі вершы і спявалі, а абласная бібліятэка, Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна і бібліятэкі Гомельскага, Мазырскага, Добрушскага, Рагачоўскага, Лоевского, Чачэрскага, Калінкавіцкага, Хойніцкага раёнаў прэзентавалі свае інтэрактыўныя выстаўныя пляцоўкі, прысвечаныя жыццю і творчасці пісьменнікаў-землякоў. Для гасцей свята – усіх чытачоў Гомеля, а таксама ганаровых гасцей – літаратараў Беларусі, Расіі і Украіны – былі прадстаўлены выставачныя праекты «З любоўю да Гомельшчыны» і «Літаратурны музей народных пісьменнікаў Беларусі, выхадцаў Гомельшчыны», выставы «Літаратурны Гомель», «Лаўрэаты прэміі імя Кірылы Тураўскага», «Берагі сяброўства» і інш. Можна было персанальна пазнаёміцца з Іванам Шамякіным і Максімам Багдановічам, іншымі класікамі беларускай літаратуры, ролі якіх выконвалі супрацоўнікі бібліятэк Гомельскага раёна.
Напрыканцы першага дня фестывалю адбылася яшчэ адна знакавая падзея – урачысты сход з нагоды 15-годдзя абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. На ім ушаноўвалі аўтараў, чые творы былі прызнаны лепшымі ў розных жанрах у
творчым конкурсе рукапісаў «Літаратурная прэмія імя Кірылы Тураўскага».
У намінацыі «Драматургія» перамогу атрымаў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, вядучы акцёр Гомельскага абласнога драматычнага тэатра, рэжысёр і драматург, аўтар шматлікіх складанак п’ес, якія былі пастаўлены ў тэатрах краіны,
Аляксей Бычкоў. Ён прадставіў на конкурс новыя творы «І не забудзься пра мяне» і «Букет для Папялушкі».
Лепшай
у намінацыі «Паэзія» стала член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Дар’я Дарошка (за зборнік «Ні пры чым»). Яна скончыла гомельскае медвучылішча, філалагічны факультэт ГГУ імя Ф.Скарыны. Некаторы час працавала медсястрой у абласной дзіцячай бальніцы, актрысай у Гомельскім дзяржаўным тэатры лялек, бібліятэкарам. Па адзнацы прафесіяналаў, яе вершы заўсёды былі моцнымі і кранальнымі. Яна страціла зрок, аднак працягнула развівацца ў паэзіі.
Лепшай
у намінацыі «Дзіцячая літаратура» стала гомельскі празаік і паэт
Іна Зарэцкая са сваёй «Планетай двоечнікаў». Гэта фантастычная аповесць для дзяцей і падлеткаў паднімае прэстыж прафесіі настаўніка, вучыць бескарыслівай дапамогі, сяброўству і ўзаемадапамозе.
Прэмію
ў намінацыі «Літаратурная публіцыстыка і крытыка» атрымала член Саюза пісьменнікаў Беларусі
Наталля Шемяткова, адзначаны рукапіс яе новай кнігі «Свет стане большым».
У намінацыі «Проза» перамога дасталася
Уладзіміру Гаўрыловічу. 75-годдзю Вялікай Перамогі ён прысвяціў аповесць «Святая Параскева», якая дала назву будучай кнізе.
Літаратурным «Адкрыццём года» стала Майя Галіцкая. Настаўнік рускай мовы і літаратуры Нядойскай сярэдняй школы Буда-Кашалёўскага раёна прадставіла на конкурс цыкл аповядаў «Вобразы».
Усе пераможцы атрымалі выдадзеныя кнігі па выніку конкурсу рукапісаў.
Па матэрыялах:
pismennik.byскачать dle 10.4фильмы бесплатно