5 верасня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І.Герцэна адбылося свята да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання «Напісанае застаецца». Падчас свята падвялі вынікі віртуальнага конкурса чытальнікаў «Жывая класіка» і гарадскога конкурса мультымедыйных прэзентацый «Францыск Скарына – асветнік, першадрукар».
З нагоды 500-годдзя беларускага кнігадрукавання ў рэспубліцы адбылося шмат значных падзей: выйшлі серыя кніг у выдавецтве «Беларуская эцыклапедыя імя Пятруся Броўкі», кнігі «Франциск Скорина – человек мира», «Францыск Скарына са славнага горада Полацка» і «Сусветная спадчына Францыска Скарыны». У апошняй упершыню разам прадстаўлены ўсе 25 кніг беларускага першадрукара.
Спецыяльны праект падрыхтавала Беларускае тэлеграфнае агенцтва. Выйшаў дакументальны фільм «Першадрук». Нацыянальны банк Беларусі выпусціў у абарот памятныя срэбныя і медна-нікелевыя манеты з серыі «Шлях Скарыны».
Не пакінула без увагі гэту дату і ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля». У гарадскіх бібліятэках з пачатку года праходзіць
праект «Напісанае застаецца». Ен уключае флэшмоб «Партрэт у далоні», праекты «Кнігі сваімі рукамі» і «Кніжнае даследаванне», конкурсы «Сумных кніг няма», «Францыск Скарына – асветнік, першадрукар» і «Жывая класіка».
Конкурс мультымедыйных прэзентацый «Францыск Скарына – асветнік, першадрукар» дапамог нам яшчэ раз дакрануцца да сусвету одной з самых яркіх асоб у гісторыі Беларусі. Усяго на конкурс была прадстаўлена 21 работа.
Пераможцам конкурса стала Аўрыцэвіч Марыя Міхайлаўна (бібліятэка-філіял №6). Яна падрыхтавала
прэзентацыю «Славный сын Беларуси».
Дыпломам 2-й ступені ўзнагароджаны калектыў бібліятэкі-філіяла №4 (загадчык Капусціна Лілія Анатольеўна) за
прэзентацыю «Шляхамі Францыска Скарыны».
Дыпломам 3-й ступені – Назаранка Вікторыя Ігараўна (бібліятэка-філіял №10 імя Віктара Драгунскага) за
прэзентацыю «У гасцях у Францыска Скарыны».
Спецыяльным прызам узнагароджаны Петрычэнка Ірына Аляксееўна і Крэпакова Святлана Яўгенаўна (бібліятэкі-філіяла №7) за арыгінальнасть зместу
прэзентацыіі «З маіх далоняў Біблія глядзіць» (Скарыніяна ў беларускім жывапісе і паэзіі).
Падарункі для пераможцаў конкурсаў «Францыск Скарына – асветнік, першадрукар» і «Жывая класіка» прадаставіла Таварыства з абмежаванай адказнасцю МЭТ г. Мінска. На свята завітала камерцыйны дырэктар выдавецтва Ала Генрыхаўна Корбут.
За перамогу ў
конкурсе «Жывая класіка» спаборнічалі юныя чытальнікі ад 9 да 15 гадоў. Улічвалася глыбіня пранікнення ў вобраз і сэнс твора, выбар тэксту твора, артыстызм выканання. Ролікі на конкурс даслалі 60 чалавек.
Самымі папулярнымі творамі былі творы класікаў беларускай літаратуры Янкі Купалы, Якуба Коласа, Пімена Панчанкі, Рыгора Барадуліна, Максіма Танка.
У фінал конкурса выйшлі
7 удзельнікаў. З іх журы і выбірала пераможцаў. У склад журы ўвайшлі супрацоўнікі ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» і член Саюза пісьменнікаў і Саюза тэатральных дзеячаў Васіль Ткачоў.
Васіль Юр'евіч днямі вярнуўся са старажытнага Полацка, дзе падчас Дня беларускага пісменства былі аб’яўлены лаўрэаты Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Васіль Юр'евіч стаў пераможцам у намінацыі «Лепшы твор драматургіі» за сборнік п'ес «Характары». З атрыманай наградай пісменніка павіншавала дырэктар ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» Таццяна Савельеўна Уласава.
Пераможцам у конкурсе «Жывая класіка» стала Бабкова Марыя (бібліятэка-філіял №16).
Глядзець ролікДыплом 2-й ступені атрымала Цыганова Ангеліна (бібліятэка-філіял №4).
Глядзець ролікДыплом 3-й ступені – Куніна Дыяна (бібліятэка-філіял №12).
Глядзець ролікЛісіменка Лада (філіял №4), Радзевіч Илля (філіял №2), Гаціатуліна Кацярына (філіял №3) і Гардзееў Арцём (філіял №10) атрымалі дыпломы фіналістаў.
З музычным падарункам для гасцей выступіла студэнтка Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно