Звыш дзясятка творчых акцый прайшлі 10-12 верасня ў Гомелі падчас XV Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі», сярод іх падвядзенне вынікаў літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага. У мерапрыемствах прыняла ўдзел і цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна з выставай «Літаратурны Гомель», на якой адбылася аўтограф-сесія пісьменнікаў Гомельшчыны.