герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Мы помним! Мы гордимся! : Эссе

Арцем’еў Рыгор Нікіфаравіч

Сасна, сасна, я – бяроза. Як чуеш ?

Автор: Салаўёва Тамара

999
Филиал №1

Гартаючы старонкі сямейнага альбома, я міжволі супыніла свой позірк на гэты артыкул з газеты “Гомельская праўда “ за 9 мая 1991 года (іх тут некалькі,парыжэўшых ад часу даўнасці, старонак з “Гомельскай праўды” з артыкуламі майго дзядулі Рыгора Нікіфаравіча Арцем’ева.

Гэта наша сямейная рэліквія, франтавыя старонкі былога сувязіста, у мірным жыцці - карэспандэнта Беларускага радые.

У артыкуле “Узнятыя па трывозе” за 9.07.1991 г. чытаю, як 22 чэрвеня 1941 года абарвалася мірнае жыцце краіны, і дзядуля, будучы пад той час чырвонаармейцам 207-га артылерыйскага палка, быў узняты па трывозе і разам з палком накіраваўся ў напрамку Камянец-Падольска, як жудасна было пры першай варожай бамбардзіроўцы і пры першых стратах таварышаў па зброі.У кастрычніку разам з часцямі 13-ай арміі трапіў у акружэнне.Вось як ен апісвае гэтыя падзеі :

“У кастрычніку 1941 года наш полк разам з некаторымі часцямі аказаўся ў акружэнні ворага. Перад выхадам з яго глыбокай ноччу дывізіен спыніўся ў лесе на ўскрайку нейкага сяла.Некалькі разведчыкаў пайшлі, каб даведацца, ці есць там акупанты. З той групай пайшоў і Петр Сямко.

Разведка далажыла,што гітлераўцаў у весцы няма, і калона накіравалася па цэтральнай вуліцы на ўсход. Але тут хтосьці заўважыў, што сярод нас няма Пятра Сямко і масквіча Сашы Сазонава.А здарылася вот што. ...Забегшы ў крайнюю хату, яны твар у твар сутыкнуліся з трыма гітлераўцамі. Завязалася бясшумная схватка - нашы смельчакі прыкончылі фрыцаў кінжаламі.Выбегшы на вуліцу, Сямко і Сазонаў збянтэжыліся: куды пайшоў дывізіен? Навокал ціха і цемна. І накіраваліся яны не туды, куды мы, а ў процілеглы бок.

На досвітку іх схапілі варожыя матацыклісты, абяззброілі, кінулі ў каляскі і павезлі. Раніцай Сямко і Сазонаў ляжалі ў нейкім цемным свіране сярод дзесяткаў нашых ваеннапалонных, старых і жанчын. Кожны з сяброў думаў пра адно: як недарэчна трапілі яны ў рукі фашыстаў.

Праз шчыліну ў сцяне Саша ўбачыў на вуліцы гітлераўца.

-Трэба штосьці рабіць,-штурхануў ен Пятра,- не заб’юць, дык з голаду падохнем.

- Што ж,давай думаць...

Побач ляжаў вельмі хворы стары. На другія суткі яму стала зусім кепска і перад смерцю ен шапнуў Пятру:

- Пакуль есць сілы, уцякайце. За свіранам - вялікі роў, які зарос хмызняком.Там вас не заўважаць.Выскачыце праз дах...

Сабраўшы апошнія сілы, стары дастаў з-за пазухі нейкі скрутак і сунуў яго Пятру.

-Тут хлеб,- сказаў ен патухлым голасам.

Пад вечар цішыню парушыў гул матораў.Было чутна,як да свірана пад’язджалі грузавікі. Раптам насцеж адчыніліся дзверы, і некалькі аўтаматчыкаў з крыкамі “шнэль!шнэль!”пачалі выпіхваць на вуліцу змучаных і галодных людзей.

-Будзем трымацца разам, - папярэдзіў Саша Сямко.

Але тут жа гітлеравец схапіў Сазонава за руку і пацягнуў яго да першай з пяці машын, а Пятра ўпіхнулі ў кузаў апошнім. Па няроўнай, бруднай палявой дарозе грузавікі часта буксавалі.Ахоўнікі раз-пораз высаджвалі найбольш здаровых мужчын, прымушаючы іх штурхаць машыны Амаль кожы раз Петр Сямко выскокваў першым.У яго з’явілася надзея на выратаванне. Але як быць з Сазонавым? Ен жа на першай машыне, а яна ўжо далека.

Апошні грузавік зноў забуксаваў. Каля дзесятка людзей штурхаюць яго. І як толькі ен пачаў рухацца, Петр як бы знясілены, спаўзае ў кювет, які зарос сухой травой. Ахоўнік не заўважыў яго. Да ўзлеску Петр дабраўся ў прыцемках.”

Па артыкулам дзядулі і запісам з яго франтавога блакнота можна адгледзіць усе перыяды вайны І ў кожным артыкуле ен піша пра сваіх сяброў-франтавікоў, як бы стараючыся напомніць нашчадкам, як простыя, маладыя хлопцы ў нечалавечых умовах крок за крокам ішлі да Перамогі. Усе свое сумленнае жыцце дзядуля марыў даведацца,як склаўся лес яго аднапалчан Косці Баравікова,Івана Сінягубава,Васі Гіевога.

І вось аднойчы раздаўся тэлефонны гудок:

-“Сасна,сасна,я –бяроза.Як чуешь?”

Дзядуля ледзь не страціў прытомнасць: “Гэта ж нашы пазыўныя.Хто ж гэта праз столькі гадоў?”

Памяці сябра Івана Сінягубава прысвяціў дзядуля радкі артыкула, у якім ен распавядае аб тым, як цяжка было радыстам і сувязістам у час жорсткіх баеў забяспечваць двухбаковай сувяззю назіральныя пункты камандзіраў батарэй з іх агнявымі пазіцыямі: “ Камандзір пятай батарэі капітан Леў Аляксеевіч Нольдэ выбраў сабе назіральны пункт у разбітым паравозе, які стаяў на пуцях станцыі Пціч, што на Палессі. Ад агнявых пазіцый да паравоза было прыкладна 6-7 кіламетраў. Пракласці паміж імі тэлефонны кабель было немагчыма, навокал былі балоты.Таму камбат узяў туды Ваню Сінягубава з радыестанцыяй. Пайшоў з імі і разведчык Хуснутдзінаў са стэрэатрубой для назірання. А мне было загадана застацца з радыестанцыяй на агнявых пазіцыях за старэйшага на батарэі.

Уключаю рацыю і чую знаемы голас Івана:

- Сасна, я-бяроза. Як чуешь?

- Бяроза! Чую выдатна...

А ў думках адно: толькі б не падвяла рацыя. Бяда будзе, калі здарыцца гэта ў час артылерыйскай падрыхтоўкі. І вось нарэшце чую голас Сінягубава: “Сасна! Падрыхтавацца да “Буры”. Гэта была сапраўдная бура для немцаў. Гэтыя падзеі былі на Палессі пры вызваленні Мазыра. Мы з Сінягубавым і яшчэ некаторыя сувязісты атрымалі за гэтыя баі ордэны Славы.”

Пацярпеўшы паражэне ў Курскай бітве, гітлераўскія захопнікі пачалі адступаць да Дняпра.Пачалося масавае вызваленне Гомельшчыны.”

Затаіўшы дыханне чытаю допіс дзядулі пра былога выхаванца Гомельскага дзіцячага дома Васіля Гіевога, як ен на сваей палутарцы пад абстрэлам вывазіў цяжка параненага старшага лейтэнанта Сярэбранікава. Паранены ў галаву, з выцекшым левым вокам, ен на сваей палутарцы-санітарцы даехаў да санітарнага поезда і толькі тады, страціўшы прытомнасць, выпусціў з рук руль. Жыцце камандзіра было даражэй за свае.

Такімі былі яны, аднапалчане майго дзядулі.

Захаваліся ўспаміны і пра Курскую бітву, і пра тое, як дайшоў дзядуля да Берліна, як пазнаеміуся ў Дрэздэне са сваей каханай Шышко Тамарай Ільінічнай - прыгожай дзяўчынай з горада Гомеля, як згулялі афіцэрскае вяселле.

Пасля расфарміравання часці прыехаў дзядуля за сваей каханай у горад Гомель, дзе абжыўся, знайшоў свае прызначэнне на Беларускім радые. Усе сваё сумленнае жыцце быў адданы любімай справе.

У 1986 годз адным з першых паехаў рабіць рэпартаж у 30-ці кіламетровую зону аб падзеях Чарнобыльскай трагедыі. За 3 гадзіны да смерці, будучы цяжка хворым, ён перадаў свой апошні артыкул на Беларускае радыё.

У 1996 годзе перастала біцца сэрца былога франтавіка Рыгора Нікіфаравіча Арцём’ева.

Унучка Р.Н. Арцем’ева, бібліятэкар бібліятэкі-філіяла №1 Тамара Салаўёва
скачать софт