герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

gercenka@gorbibl.gomel.by

Версия для слабовидящих

Краязнаўчы каляндар 2025


2025 2022 2023 2024
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2025 •

895 гадоў з дня нараджэння (каля 1130) Кірылы Тураўскага, царкоўнага дзеяча, старажытнарускага пісьменніка.

690 гадоў з часу ўваходжання Гомеля (1335) у склад Вялікага Княства Літоўскага.

490 гадоў з часу заснавання (1535) Гомельскага стараства (адміністратыўнай адзінкі ў складзе Рэчыцкага павета Мінскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтрам Гомельскага стараства было мястэчка Гомель).

250 гадоў з часу падаравання (1775) Гомеля імператрыцай Кацярынай II генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву-Задунайскаму.

205 гадоў з часу пабудовы (1820) у Гомелі Паляўнічага доміка — помніка архітэктуры позняга класіцызму.

190 гадоў з дня нараджэння (1835-14.04.1925) Паскевіч Ірыны Іванаўны, княгіні Варшаўскай, апошняй уладальніцы Гомельскага маёнтка.

190 гадоў з дня адкрыцця (1835) Навабеліцкага царкоўнапрыходскага вучылішча.

175 гадоў таму назад (1850) праз Гомель пракладзена шаша Пецярбург-Кіеў і першая ў Расіі тэлеграфная лінія Пецярбург-Севастопаль.

165 гадоў з часу адкрыцця (1860) у Гомелі прыватнага 2-класавага жаночага вучылішча.

140 гадоў з часу заснавання (1885) рамонтна-механічнай майстэрні (з 1911 завод, з 1917 завод «Пралетарый», з 1920 «Рухавік рэвалюцыі», з 1934 станкабудаўнічы завод імя С.М. Кірава).

130 гадоў з часу заснавання (1895) у Гомелі спецыялізаванай вочнай лячэбніцы.

125 гадоў таму назад (1900) у Маскве друкарняй Н.Н. Шарапава была выдадзена кніга Л. Вінаградава «Гомель. Яго мінулае і сучаснае. 1142-1900».

125 гадоў з часу адкрыцця (1900) у Гомелі старэйшага кінатэатра «Савой». З 1940 г. – кінатэатр імя М.І. Калініна.

120 гадоў з дня нараджэння Нарбутовіча Вікенція Раманавіча (1905–1983), Ганаровага грамадзяніна Гомеля (1967), ветэрана завода «Гомсельмаш».

110 гадоў з часу наведвання (1915) Гомеля расійскім імператарам Мікалаем II.

100 гадоў з часу стварэння (1925) завода «Эмальпосуд».

90 гадоў з дня адкрыцця (1935) Гомельскай абласной бальніцы.

80 гадоў з дня адкрыцця (1945) шпіталя для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.

75 гадоў з часу наведвання (1930) Гомеля беларускім пісьменнікам Янкам Купалам.

100 гадоў з часу стварэння (1925) Гомельскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

скачать софт