герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

ГРАЧАНІКАЎ Анатоль Сямёнавіч

Нарадзіўся 08.09.1938, в. Шарпілаўка Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Анатоль Сямёнавіч Грачанікаў – беларускі паэт і перакладчык. З 1965 год − член Саюза пісьменнікаў СССР. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1974) за зборнік вершаў «Грыбная пара», Дзяржаўнай прэміі БССР (1984) за кнігі вершаў «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка», «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара».

У 1960 годзе кончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, у 1969 годзе – Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве.

Працаваў інжынерам на Гомельскім рамонтна-механічным заводзе (1960—1962), намеснікам загадчыка аддзела прапаганды і агітацыі Гомельскага абкома камсамола (1962—1965), першым сакратаром Гомельскага гаркома камсамола (1965—1967).

З 1969 года − супрацоўнік рэдакцыі штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва», загадчык аддзела літаратуры, з 1971 − намеснік старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў БССР, з 1976 − галоўны рэдактар часопіса «Вясёлка», з 1978 − часопіса «Бярозка», з 1982 − часопіса «Маладосць».

Друкавацца пачаў з 1957 года.

Першая кніга вершаў «Магістраль» выйшла ў свет у 1964 годзе.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975), «Дрэва на выспе» (1977), «Калі далёка ты...» (выбраная лірыка, 1979), «Палессе» (1983), «Верасень» (1984), «Я вас люблю...» (1986), «Жнівень-45» (1990). Напісаў кніжку сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988).

Выдаў кніжкі для дзяцей «Казка пра Івана-ганчара і пачвару цара» (1980), «Валерка і лятаючая талерка» (1983), «Жывая вада» (казкі, 1985), «Зорны палёт» (вершы, казкі, легенды, 1988).

У 1988 г. выйшла «Выбранае».

Анатоль Грачанікаў – аўтар тэкстаў папулярных песень.

Выданы на рускай мове зборнік паэзіі «Звезды и курганы» (Масква, 1976) адзначаны прэміяй на Усесаюзным літаратурным конкурсе імя М. Астроўскага (1978).

А.С. Грачанікаў пераклаў на беларускую мову зборнік паэзіі Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з Э. Агняцвет, 1985), кнігі вершаў для дзяцей сучасных афганскіх паэтаў «Ватан - значыць Радзіма» (1987), М. Пацхішвілі «Рагатун і рагатуха» (1989), а таксама асобныя творы рускіх, украінскіх, малдаўскіх, літоўскіх, сярэднеазіяцкіх паэтаў і паэтаў замежных славянскіх краін.

Кнігі А. Грачаннікава з аўтогафамі захоўваюцца у музеі автографа Гомельскай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. А.І. Герцэна.

Артыкул аб творчасці

Нарыс аб творчасці ( 2018 )

Бібліяграфія

  • Кнігі

  • 1. Грачанікаў, А. С. Верасень: вершы / Анатоль Грачанікаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1984. – 142 с. – (Бібліятэка беларускай паэзіі).
  • 2. Грачанікаў, А. С. Грыбная пара: вершы / Анатоль Грачанікаў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1973. – 144 с.
  • 3. Грачанікаў, А. С. Жнівень-45 / Анатоль Грачанікаў; мастак В. П. Масцераў. – Мінск: Юнацтва, 1990. – 175 с.
  • 4. Грачанікаў, А. Зорны палёт: вершы, казкі, легенды / Анатоль Грачанікаў; [мастак В. Тарасаў]. – Мінск: Юнацтва, 1988. – 173, [2] с.
  • 5. Грачанікаў, А. Казка пра Iвана-ганчара i Пачвару-цара: [для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту] / Анатоль Грачанiкаў; [мастакі: Т. Н. Беразенская, Н. В. Каламейцава]. – Мінск: Мастацкая лiтаратура, 2008. – 85, [1] с.
  • 6. Грачанікаў, А. Калі далёка ты...: выбраная лірыка / Анатоль Грачанікаў; [прадмова Р. Бярозкіна]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1979. – 366, [1] с.
  • 7. Грачанікаў, А. С. Круглая плошча: вершы / Анатоль Грачанікаў; мастак С. Кавалёў. – Мінск: Беларусь, 1971. – 87 с.
  • 8. Грачанікаў, А. Ліст да сябра: верш / А. Грачанікаў // Путь в науку. Очерки о докторах. Вып.1. – 2004. – С. 22.
  • 9. Грачанікаў, А. С. Магістраль: вершы / Анатоль Грачанікаў. – Мінск: Беларусь, 1964. – 47 с.
  • 10. Грачанікаў, А. Палессе: вершы і паэмы / Анатоль Грачанікаў; [рэцэнзент К. Камейша; рэдактар В. Б. Спрынчан; мастак Я. А. Ларчанка]. – Мінск: Мастацкая літаратура, 1983.
  • 11. Грачанікаў, А. Перазвоны азёр і балот: вершы, казкі і легенды: [для малодш. шк. узросту ] / А.Грачанікаў; маст. Р. Кондрад. – Мінск: Юнацтва, 1998. – (Школьная б-ка).
  • 12. Гречаников, А. Жить по-людски: стихи, поэма / А. С. Гречаников; перевод с белорусского В. Казакевича; художник Г. Барсенкова. – Москва: Советский писатель, 1989. – 92, [2] с.
  • 13. Гречаников, А. Полесские легенды: [для младшего школьного возраста] / Анатолий Гречаников; [авторизованный перевод с белорусского С. Красикова; художник В. Микита]. – Мінск: Юнацтва, 1986. – 56 с.
  • 14. Гречаников, А. Полесский треугольник: стихи / Анатоль Гречаников; [художник Б. Косульников]. – Москва: Молодая гвардия, 1986. – 94 с.

  • Публікацыі ў перыядычных выданнях

  • 15. Грачанікаў, А. Зямля бацькоў: верш / Анатоль Грачанікаў // Белорусская нива. – 2011. – № 218. – С. 1.
  • 16. Грачанікаў, А. Не трэба жыць, як набяжыць: верш / Анатоль Грачанікаў // Белорусская нива. – 2011. – № 200. – С. 1.

  • Аб ім

  • 17. Валынец, В. Анатоль Грачаннікаў. Жыццёвы і творчы шлях. Тэматычны змест паэзіі: урок беларускай літаратуры (ХІ клас) / Любоў Валынец // Роднае слова. – 2013. – № 12. – С. 52-58.
скачать софт