герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

БАРОЎСКІ Анатоль Мікалаевіч

Нарадзiўся 12.05.1942,в. Крушнікі Мазырскага раёна Гомельскай вобласці.

Анатоль Бароўскі – гомельскі пісьменнік, сябра грамадскай арганізацыі Саюз беларускіх пісьменнікаў. Выступае ў друку як празаік, публіцыст, паэт і мастак.

З’яўляецца старшынёй Гомельскай абласной грамадскай арганізацыі таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францішка Скарыны, а таксама старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення грамадскай арганізацыі «Саюз беларускіх пісьменнікаў» – СБП.

Анатоль Бароўскі вучыўся ў розных школах Магілёўшчыны і Гомельшчыны. Сярэднюю школу скончыў у вёсцы Асавец (1960 г.) Мазырскага раёна. Працаваў у калгасе, потым на Мазырскім заводзе жалезабетонных вырабаў, настаўнікам пачатковых класаў непадалёк ад сваёй вёскі – у Турбінцы. У 1961 годзе паступіў вучыцца ў Мазырскі педінстытут. З 1962 па 1964 год служыў у Групе савецкіх войскаў у Германіі.

Вярнуўся ў Мазыр, працягваў вучыцца завочна і працаваў у газеце "Камуніст Палесся". Працаваў інструктарам райкама партыі.

З 1968 года праходзіць службу ў войску ў Полацку – ужо афіцэрам, лейтэнантам, так званым "двухгадавіком". Пасля зноў вярнуўся ў Мазыр.

Працаваў адказным сакратаром гарадской арганізацыі таварыства "Веды" на працягу трох гадоў. Працаваў у гаркаме партыі, затым стаў намеснікам дырэктара ПТВ геалогіі.

Падчас працы ў вучылішчы нафтавікоў напісаў нарыс "На далёкай буравой" і даслаў у газету "Чырвоная змена". Нарыс заняў першае месца ў штогадовым конкурсе. З 1975 года – уласны карэспандэнт газеты "Чырвоная змена" па Гомельскай і Брэсцкай абласцях. А. Бароўскі працаваў у газете пятнаццаць гадоў.

Творы аўтара

mozyrlibrary.gomel.by

Бібліяграфія

    Кнігі

  • 1.Мы - Юницкие: (XIX-XX-XXI вв.): документальный роман / Анатоль Боровский.- Гомель: Полеспечать, 2010.- 558 с.
  • 2.Будуем заўтрашні дзень: аповед пра людзей “Белэнергабуда” / А. Бароўскі.- Мн.: Бестпрынт, 2008.- 374 с.
  • 3.З бліскавіцай заручуся: вершы /А. Бароўскі.-Мн.: Асобны, 2007.-92 с.
    Чарота, А. Рэц. на кн. А. Бароўскага “З бліскавіцай заручуся” / А. Чарота //Маладосць.-2008.-№ 2.- С. 144.
    Шакаль, В. Паэзія, жывапіс ці проза? / В. Шакаль // ЛіМ.-2008.- № 27.- С. 7.
  • 4.Искушение: роман-фантасмагория / Анатоль Боровский. – Мн.: Асобны, 2007. - 304 с.
    Цыбакова, С. “… І вы будзеце як багі…”: [раман-фантасмагорыя А. Бароўскага “Спакушэнне”] / С. Цыбакова // Полымя.- 2009.- № 10.- С. 182-186.
    Ткачоў, В. Каб не баяцца спакусы / В. Ткачоў // ЛіМ.- 2008.- № 40.- С. 6.
  • 5.На зямлі Залатавуста: Тураўшчына літаратурная: проза, паэзія, публіцыстыка / уклад. А. Бароўскага.- Мн.: Маст. літ., 2004.- 303 с.
  • 6.Пякельны рай: аповесці /А. Бароўскі.- Мн.: Маст. літ., 2002.-326с.
  • 7.Чорны бусел – белы цень: аповяд пра энергетыкаў – ліквідатараў.- Мн.: Маст. літ., 1997.- 331 с.
    Селицкий, В. … и белая тень / В. Селицкий //Гомел. пр.-2000.- 19 кастр.
  • 8.Цыплыня: аб падзеях і людзях Гомельскай ЦЭЦ-2 /А. Бачурынскі, А. Бароўскі.- Гомель: АРТІС, 1996.- 271 с.
  • 9.Азірніся ў каханні: аповесці /А. Бароўскі.- Мн.: Маст. літ., 1994.- 349 с.
  • 10. Каліна пад акном: аповесці, апавяданні /А. Бароўскі.- Мн.: Маст. літ., 1987.- 253 с.
  • 11.Цветут над Припятью сады: краеведч. очерки / Боровский А., Герасименко Ю.- Мн.: Полымя, 1987.- 64 с.
  • 12.Надзейная змена: [пра калгас "Беларусь" Добрушскага раёна Гомельскай вобласці] / А. Бароўскі.- Мн.: Беларусь, 1980.- 60 с.

  • Публікацыі ў перыядычным друку

  • 13.У суквецці імёнаў духоўных... : нарыс /А. Бароўскі // ЛіМ. -2009.-№ 7.- С.15.
  • 14.Начны шпацыр: можа, і казка /А. Бароўскі // Гомел. вед. -2008.- 9 дек.- С. 8.
  • 15.Айчыне; Матуліна мова; Восень; “Чаму мне цёпла, як ты побач, -…”; “ закладу аркушык пад чароўныя клавішы…”; Прарок; “ спакой на душы не заўсёды ўтрымаеш-…”; Свавола; Мазыр; “Добра, калі ў душы жыве песьня…”; Сейбіт: верш / А. Бароўскі // Святло шчымлівай памяці: зборнік вершаў паэтаў Гомельшчыны.- Гомель, 2006.- С.11-15.
  • 16.Тры ёлкі дзяцінства: аповесць /А. Бароўскі // Полымя.-2006.- № 10.- С. 76-114.
  • 17.Плачуць званы Хатыні... /А. Бароўскі // Гомел.пр. -2006.- 29 чэрв.- С. 2.
  • 18.Взрыв: отрывок из кн. “Чёрный аист – белая тень” / А. Боровский //Литературная газ.- 2005.- №21-22.- С.3.
  • 19.Неруш; Тайка; Расстрэл: апавяданні /А. Бароўскі // Маладосць.-2005.- № 1.- С. 14-42.
  • 20.Дорыць Добрыца дабрыню..: [аб ААТ “Мазырскі НПЗ”] /А. Бароўскі // Полымя.-2005.-№ 8.- С. 152-165.
  • 21.Вужык: аповесць /А. Бароўскі // Полымя.-2004.- № 10.- С. 72-118.
  • 22.Моц святой малітвы...: вершы /А. Бароўскі // На зямлі Залатавуста: Тураўшчына літаратурная.- Мн., 2004.- С. 105.
  • 23.Сцеражыся майго гневу: аповесць // Маладосць.-2003.- №1.
  • 24.Дак: апавяданне /А. Бароўскі //ЛіМ.- 2003.- № 10.С. 9.
  • 25.Спакушэнне: фантасмагорыя /А. Бароўскі // Полымя.-2003.- № 12.- С. 12-82.

  • Аб ім

  • 26.Куляшоўскія чытанні: материалы Международной научно-практической конференции, 27—28 апреля 2011 г. / [редколлегия: А. А. Папейко и др.].- Могилёв: МГУ, 2011.- 350 с.
  • 27.Азарніся ў любові: Анатоль Бароўскі // Прыпяцкая рапсодыя: нарысы / пад агульнай рэд. праф. І. Ф. Штэйнера.- Гомель: Сож, 2010.- С.203-208.
  • 28.Выяўленча-мастацкія, арганізацыйныя і ідэалагічныя праблемы сучаснай беларускай літаратуры ў яе сувязях з грамадскімі практыкамі: матэрыялы Рэспубліканскай навукова-тэарэтычнай канферэнцыі (Мінск, 19-20 мая 2009 года) / [рэдкалегія: М. А. Тычына (навуковы рэдактар) і інш.].- Мн.: Права і эканоміка. 2009.- 398 с.
  • 29.Малашанка, Н. Бароўскі на Замкавай: [прэзентацыя кніг А. Бароўскага ў літ.- маст. салоне пры ЦГБ ім. Герцэна] / Н. Малашанка // Ярмарка.-2008.- № 1-3.- С. 7.
  • 30.Зэкаў, А. Бліскавічная сіла паэзіі Анатоля Бароўскага /А. Зэкаў // Наша слова.-2007.- 22 жн.- С. 9.
  • 31.Анатоль Бароўскі // Святло шчымлівай памяці: зборнік вершаў паэтаў Гомельшчыны .- Гомель: Барк, 2006.- С.11.
  • 32.Афанасьева, Т. Чарнобылю прысвячаецца: [аб творчым супрацоўніцтве А.Бароўскага і ням. пісьменніцы Лізалетты Поттэц] / Т. Афанасьева // Гомел. вед.- 2006.- 11 мая.
  • 33.Бароўка, В. Этнаграфічны кантэкст у літаратуры перыяду глобалізацыі (на матэрыяле бел. прозы): [упамінаецца утопія А. Бароўскага “Ахутавана] / В. Бароўка //Известия ГГУ им. Ф. Скорины.-2006.- 190 с.
  • 34.Локун, В. Проза 2003: духовные поиски и художественные решения (по страницам литературных изданий) / В. Локун // Нёман.-2004.- № 4.- С. 164-180.- в т.ч. разбираются повести А. Боровского “Сцеражыся майго гневу”, “Спакушэнне”.
  • 35.Віктарава, Т. Новая кніга: [прэзентацыя новай кнігі А. Бароўскага “Пякельны рай” у б-цы імя А.І.Герцэна ] / Т. Віктарава // Гомел. пр.- 2003.- 8 крас.
  • 36.VI навуковыя чытаннi, прысвечаныя 120-годдзю з дня нараджэння акадэмiка НАН Беларусi С.М.Некрашэвiча: зб. навук. арт. / рэдкал.: А.А.Станкевіч (гал. рэд.) і інш.- Гомель: ГДУ, 2003.- 380 с.
  • 37. Штэйнер, І. Азірніся з любоўю: да 60-годдзя Анатоля Бароўскага / І. Штэйнер // ЛіМ.-2002.- 17 мая.- С. 7.
  • 38.Анатоль Мікалаевіч Бароўскі: буклет / тэкст Н. Малашэнка; бібліягр. Л. Шылава; ЦГБ імя Герцэна.- Гомель, 2001.
  • 39. Анатоль Бароўскі: Пра тое, што хвалюе…: [аўтабіяграфія] / А. Бароўскі //Магістраль-92.- Гомель, 1992.- С.62-63.
скачать софт