герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

БАШЛАКОЎ Міхаіл Захаравіч

Нарадзiўся 27.04.1951, пасёлак Станцыя Церуха (цяпер Баштан) Гомельскага раёна Гомельскай вобласці.

Башлакоў Міхаіл Захаравіч – беларускі паэт, член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2008). Лаўрэат літаратурнай прэміі Баяна (Расія, 2004).

Міхась Башлакоў аўтар кніг паэзіі «Красавіца» (1979), «Начны паром» (1987), «Дні мае залатыя» (1993), «Як слёзы горкія Айчыны...» (паэма, 1994), «Матчыны грыбы перабіраю» (2000), «Світальныя коні» (2001), «Пяро зязюлі падніму» (2001). Разам з мастаком Міхаілам Барздыко выдаў кнігі паэзіі і графікі «Нетры» (на беларускай і рускай мовах, 2004), «Палын. Чарнобыль» (на беларускай, рускай, англійскай мовах, 2005). Аўтар кніг «Доля», «Поўня», «Ліставей», «Рамонкі», «Малітва» (разам з мастаком М. Барздыко, усе 2007).

Міхась Башлакоў у 1968 годзе скончыў Грабаўскую сярэднюю школу і паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта, пасля заканчэння якога ў 1973 г. працаваў настаўнікам нямецкай мовы ў Нісімкавіцкай СШ Чачэрскага раёна (1973-1974), Цеменіцкай СШ Бранскага раёна (1974-1975), Пракопаўскай васьмігадовай школе Гомельскага раёна (1975-1978), у якой у свой час працаваў народны пісьменнік Беларусі Іван Пятровіч Шамякін. Менавіта ў Пракопаўцы Іван Шамякін пісаў свой першы знакаміты раман «Глыбокая плынь».

Пазней Міхась Башлакоў працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў сярэдніх школах №8, 38, 47 г. Гомеля (1978-1985). У 1985-1990 гг. – карэспандэнт-арганізатар Бюро прапаганды мастацкай літаратуры Саюза пісьменнікаў Беларусі. У 1991 годзе пераехаў з сям'ёй у Мінск. Працаваў вядучым рэдактарам, галоўным метадыстам у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, дзе займаўся падрыхтоўкай і выданнем 145-томнай гісторыка-дакументальнай хронікі «Памяць» гарадоў і раёнаў Беларусі. З лістапада 2006 года працуе ў Мінскім гарадскім аддзяленні Саюза пісьменнікаў Беларусі. Удзельнік ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС (1986). Выдатнік друку Беларусі (2005).

Артыкул аб творчасці

Нарыс аб творчасці ( 2017 )

Бібліяграфія

    Кнігі, публікацыі ў зборніках

  • 1.Башлаков, М. Встречи: [стихотворения] / Михась Башлаков; перевод с белорусского Леонида Каминского. – Новозыбков: б. и., 2016. – 53 с.
  • 2.Башлакоў, М. Віно адзінокіх: лірыка / Міхась Башлакоў; маст. Л. Мележ, І. Сямілетаў. – Мінск: РВУ «Літаратура і Мастацтва», 2011. – 287 с.
  • 3.Башлакоў, М. Дні мае залатыя: кніга паэзіі / Міхась Башлакоў; [мастак А. Вагіна]. – Гомель: Сігма, 1993. – 174 с., [1] л. партр.
  • 4.Башлакоў, М. Матчыны грыбы перабіраю: вершы / Башлакоў М. – Мн.: Ураджай, 2000.
  • 5.Башлакоў, М. Музыка нязваная: лірыка кахання / Міхась Башлакоў; [прадмова: Таццяна Выскварка]. – Гомель: Барк, 2014. – 111 с.
  • 6.Башлакоў, М. Начны паром: лірыка / Міхась Башлакоў; рэценз. Кастусь Цвірка. – Мн.: Мастацкая літаратура, 1987. – 71 с.
  • 7.Башлакоў, М. Пяро зязюлі падніму: паэма і вершы / Башлакоў М. – Мн.: Мастацкая літаратура, 2001.
  • 8.Башлакоў, М. Світальныя коні: старонкі выбранай лірыкі / Міхась Башлакоў. – Гомель: РПУП «Полеспечать», 2001.
  • 9.Башлакоў, М.З. Палын. Чарнобыль [Изоматериал]: паэтычна-графiчны дыялог / Мiхась Башлакоў, Міхась Барздыка; перакл. на рус. мову А. Цяўлоўскага, на англ. мову Т. Акушэвiч. – Мінск: Мiнская ф-ка каляровага друку, 2005. – 158 с.
  • 10.Башлакоў, М. Як слёзы горкія Айчыны...: кніга паэзіі / Міхась Башлакоў; прадм. Ю. Фатнева; маст. Г. Говар. – Мінск: Чатыры чвэрці, 1999.
  • Складальнік і аўтар прадмоў

  • 11.Маісеенка, А. Р. Дарогі памяці: вершы / Алег Маiсеенка; [ілюстрацыі М. Карпука; прадмова М. Башлакова]. – Мінск: Чатыры чвэрцi, 1998. – 47 с., партр.
  • 12.Мы – маладыя: кніга паэзіі маладых літаратараў Беларусі / уклад., прадм. Міхася Башлакова; [мастак М. В. Лось]. – Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2012. – 316 с.
  • 13. Памяць. Гомельскі раён: у 2 кнігах. Кніга 1; уклад. М. З. Башлакоў, Т. А. Карасік; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БЕЛТА, 1998. – 376. – (Гiст.-дакум. хронiкi гарадоў i раенаў Беларусi).
  • 13.Памяць. Гомельскі раён: у 2 кнігах. Кніга 2; уклад. М. З. Башлакоў, Т. А. Карасік; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мн.: БЕЛТА, 1998. – 412. – (Гiст.-дакум. хронiкi гарадоў i раенаў Беларусi).
  • 14.Фатнев, Ю. С. Седые небеса: книга поэзии / Юрий Фатнев; [составитель М. З. Башлаков]. – Минск: Звязда, 2014. – 430, [1] с.
  • Публікацыі ў перыядычных выданнях

  • 15.Башлаков, М. И будет дождь звенеть: стихотворения / Михась Башлаков // Новая Немига литературная. – 2016. – № 3. – С. 71-75.
  • 16.Башлакоў, М. Вершы / Міхась Башлакоў // Полымя. – 2010. – № 8. – С. 55-58.
  • 17.Башлакоў, М. З. «Пяро зязюлі падніму...»: гутарка з паэтам / гутарыў М. Шабовіч // Гомельские ведомости. – 2006. – № 67-68 (4 мая). – С. 14.
  • 18.Башлакоў, М. О як гарчыць чырвоная рабіна: вершы / Міхась Башлакоў // Полымя. – 2016. – № 4. – С. 83-90.
  • 19.Башлакоў, М. «Пісьменніка па-за часам і прасторай не бывае» : [гутарка з беларускім паэтам Міхасём Башлаковым] / гутарыла Яна Явіч // Літаратура і мастацтва. – 2016. – № 19. – С. 5.
  • 20.Башлакоў, М. «Субяседнікаў і сяброў завядзіце сабе сярод класікаў»: гутарка з Міхасём Башлаковым / размову вяла Ірына Свірко // Рэспубліка. – 2011. – № 81. – С. 9.
  • 21.Башлакоў, М. Шлях: араторыя / Міхась Башлакоў // Белая вежа. – 2016. – № 7. – С. 66-92.
  • Аб ім

  • 22.Болсун, М. Крыніца чыстая пачуццяў / Міхась Болсун // Гомельские ведомости. – 2011. – № 57 (24 мая). – С. 5.
скачать софт