герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

ГАЎРЫЛОВIЧ Уладзімір Мікалаевіч

Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч – беларускі празаік і публіцыст, член творчых аб'яднанняў «Беларускі саюз журналістаў» (1998) і «Саюз пісьменнікаў Беларусі» (2000). Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік друку Беларусі».

Нарадзіўся 30 жніўня 1967 года ў вёсцы Вятчын Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці ў шматдзетнай сям’і.

Скончыў філалагічны факультэт, аддзяленне журналістыкі факультэта грамадскіх прафесій Мінскага педагагічнага інстытута імя М. Горкага.

Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры Вятчынскай сярэдняй школы, дырэктарам Бялёўскай сярэдняй школы Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдняй школы №2 г. Жыткавічы. З 1997 года ўзначаліў калектыў жыткавіцкай раённай газеты «Новае Палессе». У снежні 2005 года абраны старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». Лаўрэат многіх рэспубліканскіх і рэгіянальных літаратурных конкурсаў.

Аўтар 16 кніг прозы і публіцыстыкі: «Споднія яблыкі», «Забранае шчасце», «Глыбокія карані», «На варце – днём і ноччу», «На мяжы», «Плата за каханне», «Адкрый сваё сэрца», «Пах чаромхі», «Вяртанне», «Анёлак мой, Анёлак...», «Цяпло маладзіка», «Скажы, што кахаеш... », «Дзе над горадам лунаюць буслы», «Крокі па родная зямлі», «Запрашэнне. Eingeladen! Приглашение» і інш.

Друкуецца ў часопісах «Маладосць», «Полымя», «Нёман», «Беларуская думка» і іншых выданнях, а таксама ў перыядычным друку Расіі, Украіны. Асобныя творы перакладзены на рускую і ўкраінскую, нямецкую і англійскую мовы.

У. М. Гаўрыловіч – рэдактар-складальнік альманахаў «Літаратурная Гомельшчына», рэдактар многіх аўтарскіх прац і кніг. Уласны карэспандэнт газеты «Беларускі час» па Гомельскай вобласці. Ініцыятар правядзення ў Гомелі і вобласці міжнародных свят «Славянскія літаратурныя дажынкі». Рэдагаваў калектыўны зборнік аўтараў Жыткавіцкага краю «Натхненне» (Мазыр, КПУП «Калор», 2004), пісьменнікаў Гомельшчыны «Натхненне. Вдохновение» (Мазыр, КПУП «Калор», 2007), укладальнік, рэдактар пяці альманахаў Гомельскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі» «Літаратурная Гомельшчына», рэдактар многіх аўтарскіх прац і кніг.

Узнагароджаны трыма дзяржаўнымі медалямі (за педагагічную, грамадскую і творчую дзейнасць), граматамі Міністэрства інфармацыі Беларусі, а таксама рэспубліканскіх і абласных структур адукацыі і культуры.

18 снежня 2014 года кіраўніцтвам беларускай дзяржавы Мікалай Гаўрыловіч узнагароджаны медалём Францыска Скарыны.

Артыкул аб творчасці

Нарыс аб творчасці ( 2017 )

Бібліяграфія

    Кнігі

  • 1.Гаўрыловіч, У. М. Анёлак мой, Анёлак...: раман, аповесці / Уладзімір Гаўрыловіч; [мастак А. Г. Званароў]. – Мінск: Звязда, 2014. – 309, [2] c.
  • 2.Гаўрыловіч, У. М. Выбраныя творы: у 2 т. Т.1. Забранае шчасце. Цяпло маладзіка: раманы. Глыбокія карані. Анёлы не вяртаюцца: аповесці, апавяданні / Уладзімір Гаўрыловіч; рэд. У. Саламаха. – Мазыр: КПУП «Калор», 2010. – 634 с.
  • 3.Гаўрыловіч, У. М. Вяртанне: раман, апавяданне, нарысы / Уладзімір Гаўрыловіч. – Мазыр: Калор, 2008. – 264, [2] с.
  • 4.Гаўрыловіч, У. М. Крокі па роднай зямлі: публіцыстыка / Уладзімір Гаўрыловіч. – Мазыр: Калор, 2005. – 301, [1] с.
  • 5.Гаўрыловіч, У. М. Плата за каханне : раман, аповесць, апавяданнi / Уладзiмiр Гаўрыловiч. – Мінск: Мастацкая лiтаратура, 2007. – 254 с. – (Беларуская проза ХХI стагоддзя).
  • 6.Гаўрыловіч, У. М. Скажы, што кахаеш...: рамантычныя аповесці / Уладзімір Гаўрыловіч. – Мазыр: Калор, 2013. – 111 с.
  • 7.Гаўрыловіч, У. М. Цяпло маладзіка: проза, драматургія / Уладзімір Гаўрыловіч. – Мінск: Харвест, 2013. – 447 с. – (Бібліятэка Саюза пісьменнікаў Беларусі).
  • Публікацыі ў перыядычных выданнях

  • 8.Гаўрыловіч, У. Анёлак мой, анёлак...: рамантычная аповесць / Уладзімір Гаўрыловіч // Полымя. – 2012. – № 4. – С. 69-98.
  • 9.Гаўрыловіч, У. Вышыня Рыгора Дзенісенкі / У. Гаўрыловіч // Полымя. – 2008. – № 9. – С. 137-144.
  • 10.Гаўрыловіч, У. Вяртанне: урывак з аповесці «Глыбокія карані» / У. Гаўрыловіч // Гомельская праўда. – 2006. – № 180 (21 лістап.). – С. 3.
  • 11.Гаўрыловіч, У. Дарогай жыцця: нарыс / Уладзімір Гаўрыловіч // Гомельские ведомости. – 2013. – № 50-51 (3 мая). – С. 20-21.
  • 12.Гаўрыловіч, У. Дзеля некалькіх радкоў... / Уладзімір Гаўрыловіч // Гомельские ведомости. – 2012. – № 49 (5 мая). – С. 2.
  • 13.Гаўрыловіч, У. «Дзень беларускага пісьменства – своеасаблівы асветніцкі сімвал незалежнай Беларусі» // Гомельские ведомости. – 2015. – № 101 (3 сент.). – С. 5.
  • 14.Гаўрыловіч, У. М. Крыўда: апавяданне / Уладзімір Гаўрыловіч // Полымя. – 2013. – № 12. – С. 80-86.
  • 15.Гаўрыловіч, У. Ля вытокаў незалежнасці беларускай дзяржавы / У. Гаўрыловіч // Гомельские ведомости. – 2012. – № 74 (7 июля). – С. 5.
  • 16.Гаўрыловіч, У. «Маленькая каралева Еўдакія Тураўская»: урывак з п’ есы / У. Гаўрыловіч // Гомельская праўда. – 2007. – № 86-87 (7 чэрв.). – С. 5.
  • 17.Гаўрыловіч, У. Мне кажуць: «Ты вясковы пісьменнік». І я гэтаму радуюся!: гутарка са старшынёю Гомел. абл. аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімірам Гаўрыловічам / гутарыла Алена Чарнабаева // Советский район. – 2010. – № 35 (1 сент.). – С. 8-9.
  • 18.Гаўрыловіч, У. Наватар / У. Гаўрыловіч // Беларускі час. – 2014. – № 35. – С. 21.
  • 19.Гаўрыловіч, У. Найважнейшы клопат / У. Гаўрыловіч // Літаратура і мастацтва. – 2009. – № 14. – С. 4.
  • 20.Гаўрыловіч, У. Настаўнік настаўнікаў / Уладзімір Гаўрыловіч // Гомельские ведомости. – 2012. – № 29 (15 марта). – С. 20-21.
  • 21.Гаўрыловіч, У. Светлы паэт / У. Гаўрыловіч // Гомельские ведомости. – 2012. – № 65 (14 июня). – С. 14.
  • 22.Гаўрыловіч, У. Слова на дарогу / У. Гаўрыловіч // Літаратурныя абсягі. – 2006. – № 1 (верасень-снежань). – С. 2.
  • 23.Гаўрыловіч, У. Слова, што аб'ядноўвае: [гутарка са старшынёй Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі У. Гаўрыловічам] / гутарыў Дзяніс Іваноў // Лiтаратура i мастацтва. – 2016. – № 47. – С. 6.
  • 24.Гаўрыловіч, У. Сын палескай зямлі / У. Гаўрыловіч // Гомельские ведомости. – 2012. – № 76 (12 июля). – С. 14.
  • 25.Гаўрыловіч, У. Хата: апавяданне / Уладзімір Гаўрыловіч // Гомельские ведомости. – 2012. – № 115 (111 окт.). – С. 20.
  • Аб ім

  • 26.Атрошчанка, Г. Пра вёску без прыўкрас: [аб творах У. Гаўрыловіча, якія ўвайшлі ў кнігу «Анёлак мой, Анёлак...»] / Ганна Атрошчанка // Советский район. – 2017. – № 7. – С. 18.
  • 27.Гаўрыловіч, У. Галоўнае — стварэнне вартых твораў: гутарка са старшынёй Гомел. аддз. грамадскага аб-ня «Саюз пісьменнікаў Беларусі» У. Гаўрыловічам / вяла Т. Купрэвіч // Гомельская праўда. – 2006. – № 137 (5 верас.). – С. 3.
  • 28.Купрэвіч, Т. Я зноўку тут, і сэрца не спатоліцца: у літаратурна-мастацкім салоне «Сустрэчы на замкавай» пры цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя Герцэна ў Гомелі адбыўся творчы вечар старшыні абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзіміра Гаўрыловіча / Т. Купрэвіч // Гомельская праўда. – 2016. – № 77 (7 ліпеня). – С. 20.
скачать софт