герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Художники и писатели Гомеля 2

БОЛСУН Міхаіл Михайлавіч

Нарадзіўся 23.02.1942, в. Балсуны Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці.

Міхаіл Болсун – таленавіты гомельскі паэт, празаік, член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Беларускага саюза журналістаў; лаўрэат абласнога літаратурнага конкурсу імя Івана Мележа; лаўрэат Міжнароднай літаратурнай прэміі Баяна (2013 г.); лаўрэат абласной прэміі імя Анатоля Грачанікава (2013 г.); лаўрэат літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага ў намінацыі «Паэзія» (2016 г.); узнагароджаны ганаровым знакам Саюза пісьменнікаў Беларусі «За вялікі ўклад у беларускую літаратуру» (2014 г.), ганаровы грамадзянін Чачэрскага раёна.

Міхаіл Міхайлавіч Болсун нарадзіўся 23 лютага 1942 года ў в. Балсуны Чачэрскага раёна. Скончыў факультэт педагогікі і методыкі пачатковага навучання Гомельскага педінстытута (цяпер ГДУ імя Ф. Скарыны) і аддзяленне журналістыкі Мінскай ВПШ. Працаваў рабочым калгаса, загадчыкам бібліятэкі, настаўнікам.

Жыве ў Гомелі.

Міхаіл Болсун аддаў 34 гады журналістыцы: працаваў загадчыкам аддзела, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара чачэрскай раённай газеты «Трыбуна камунізму», галоўным рэдактарам буда-кашалёўскай газеты «Авангард», старшым рэдактарам і загадчыкам аддзела Гомельскага абласнога тэлерадыёаб'яднання.

М. М. Болсун – аўтар шасці паэтычных зборнікаў: «Яблыня ў фаце» (2004), «Там, дзе задумлівы Сож…» (2006), «Далоні цёплыя зямлі» (2009), «Спатканне з поўняй» (2009), «Пад сузор'ем дабрыні» (2012), «Роднае, блізкае» (2016) і кнігі нарысаў «Чечерский след в науке» (2014).

Друкуецца ў калектыўных зборніках Расіі, Украіны, Беларусі, шматлікіх газетах і часопісах. Піша на беларускай мове.

Бібліяграфія

    Кнігі, публікацыі ў зборніках

  • 1.Спатканне з поўняй: вершы / Міхась Болсун; мастак У. М. Сівуха. - Гомель: ААТ "Полеспечать", 2009. -135с.
  • 2.Болсун, М. Там, дзе задумлівы Сож...: вершы /Міхась Болсун - Гомель :ААТ "Полеспечать", 2006. -126 с.
  • 3.Яблыня ў фаце: вершы / Міхась Болсун; рэд. А.С. Дуброўскi; мастак У. М. Сiвуха.- Гомель, 2004.-106с.
  • 4.Мая любоў; Гімнасцёрка; Помняць сцэны; З іх пісаць бы абразы; На могілках; Душа; “Зноў журбою на струнах дажджоў : вершы / М. Болсун //Літаратурная Гомельшчына: альманах. Вып.5.- Мазыр, 2010.- С. 20-22.
  • 5.Выток; Атожылкі славянскага камля; Поціск рукі; Падранкі; Мая рака; Бабулі; Грыбная пара; Асенні матыў: вершы / Міхась Болсун // Пралеска: сборник лит. об- ния “Пралеска”.- Гомель, 2010.- С.80-85.
  • 6.У вызвалёным Гомелі: верш. / Міхась Болсун // Город древний над кручами Сожа : стихи о Гомеле.- Гомель: Барк, 2010.- С.57.
  • 7.Мая Белая Русь; Не дай сабе права; Пра хлеб; Ратуша; Смыліць болем “Афган”; Жыву радзімай; Чачэрск набожнік; Помняць сцэны; Мая любоў; Крокі; летні ранак; Зноў прадзе зацята восень; Бяроза; Снегапад: вершы / Міхась Болсун // Натхненне. Вдохновеніе: зборнік.- Мазыр: Калор, 2007.- С. 48-57.
  • 8.Лодачнік: верш / Міхась Болсун // Путь в науку: кандидаты наук вузов и НИИ Гомельщины. Вып.4. -2007.- С.279.
  • 9.Маці; Спявала ціха самапрадка; “ Чым больш жыву,…”; Помнік землякам; Гімнасцёрка; Снежань; Навальніца; Застолле; “ Гады маладыя-…”: вершы / Міхась Болсун //Святло шчымлівай памяці: зборнік вершаў паэтаў Гомельшчыны.- Гомель: Барк, 2006.- С.22-25.
  • 10.У шпiталi iнвалiдаў вайны; Застолле; Хлеб; Талака; Памяцi бацькi; Падранкi: вершы / Міхась Болсун // Настрой: вершы, апавяданнi, гумарэскi: лiт.- маст. выданне.- Гомель, 2004.- С.3-7.
  • Складальнік і аўтар прадмоў

  • 11.Обнимаю любовью зарю...: стихи / Леонид Сосновский; [предисловие: М. Болсун].- Мн: Белпринт, 2010.- 103с.
  • 12.Далоні цёплыя зямлі: вершы [паэтаў Чачэршчыны] / складальнік і аўтар прадмовы М. Болсун.- Гомель: Полеспечать, 2009.- 175 с.
  • 13.Россыпь чувств: [сборник стихов] /Леонид Сосновский; [предисловие: М. Болсуна].- Гомель: Полеспечать, 2008.- 207 с.
  • Публікацыі ў перыядычных выданнях

  • 14."У свет адчыненыя дзверы...." : верш. /Міхась Болсун // Гомельская праўда. -2012. - №9-10(19 студз.) . - С. 13.
  • 15.Бабіна лета: верш / Міхась Болсун // Гомел. праўда. -2011. - № 138-139(8 верас.). - С.5.
  • 16.Матч даўжынёй у стагоддзе Аб правяденні на гомельскім стадыёне свята, прысвечанага 100-годдзю беларускага футбола / Міхась Болсун // Гомел. ведомости. -2011. - № 96 (23 авг.). - С.1,7.
  • 17."Не гадами жыццё я мераю,...": верш. / Міхась Болсун // Гомел. праўда. -2011. - №82-83 (2 чэрв.). - С. 13.
  • 18.Крыніца чыстая пачуццяў: [cвята ў вёсцы Грабаўка, прысвечанае 60-годдзю лаўрэата Дзяржаўнай прэміі РБ Міхася Башлакова] / Міхась Болсун // Гомел. ведомости. -2011. - №57(24 мая) . - С. 5.
  • 19.Былі, ёсць, будзем : [пасяджэнне літ.-маст. салона “Сустрэчы на Замкавай" пры ЦГБ імя Герцэна, прысвечанае 25 -годдзю аварыі на ЧАЭС” / Міхась Болсун // Гомел. ведомости. -2011. - № 48 (28 апр.) . - С. 4.
  • 20.Пейзаж: верш / Міхась Болсун // Гомел. праўда. -2011.- №21 - 22(10 лют.).- С.1.
  • 21.На крыльях пачуццяў: [паэт. зборнік Веры Квяткоўскай " Странник у огня"] / Міхась Болсун // Гомел. ведомости. -2011.- №2(6 янв.).- С.15.
  • 22."З даўніх часоў ходзісць слава пра вояў...": верш / Міхась Болсун // Гомел. пр. -2009.- №60(18 крас.).- С.2
  • 23.Снег ідзе - на душы маёй свята,..." : верш / Міхась Болсун //Гомел. пр.. -2009.-№18-19(5лют.).-С.8.
  • 24.Не забыты той дзень...: верш /Міхась Болсун // Гомел. вед. -2008.-№134 (25 нояб.).- С.1
  • 25."Зноў на вуліцах Гомеля свята - ..." : верш. / Міхась Болсун // Гомел. вед. -2008.-105(16сент.).-С.4
  • 26.У крыніцы натхнення - вясковы выток: Гомельскаму пісьменніку і драматургу Васілю Ткачову - 60 / Міхась Болсун // Бел. нива. -2008.-4(10 янв.).-С.6
  • 27.Хай будзе шчаснай самай: верш / Міхась Болсун // Гомел. пр. -2007.-№161-162(18 кастр.).-С.7
  • 28."Зноў святочны абрус..." : верш. / Міхась Болсун // Гомел. вед. -2007.-86 (8 мая).-С.5
  • 29."Не вымольваў высокіх пасад,...", Блізкая вясне: вершы / М. Болсун // Гомел. пр. -2006.- №180 (21 лістап.).- С.3
  • 30.Мая журналiсцкая калыска: Да 75-годдзя Чачэрскай район. газ. /Міхась Болсун // Чачэрскі веснік.-2005.-22 верас.- С.2.
  • 31.Паранены бор: верш / Міхась Болсун //Бел. нива.-2005.-19 июля.- С.1.
  • 32.Поле памяцi; Народная песня; Прызнанне; Помнiк землякам: вершы / Міхась Болсун // Бел. нива.-2005.-22 июля.- С.6.
  • 33.Чарнобыльскi матыў: верш / Міхась Болсун //Бел. нива.-2005.-26 апр.- С.1.
  • 34.Свiтанак; Надвячорак; Спёка; « Цiха лодка плыла па Чачоры,…»; «Памытую расою,…»; Луг вечаровы: вершы Міхась Болсун //Бел. нива.-2004.-28 июля.- С.4.
  • 35.Жнiво: верш / Міхась Болсун //Бел. нива.-2004.-4 авг.- С.1.
  • 36.Малюе восень...: верш / Міхась Болсун //Гомел. пр.-2004.-4 лiстап.- С.8.
  • 37.Родная зямля: верш / Міхась Болсун //Чачэрскі веснік.-2004.-23 верас.- С.1.
  • 38.Чачора; «Беларуская полька» ў Чачэрску; Роднае; Хлеб; Памежжа; Каўпiта: вершы /Міхась Болсун //Бел. нива.- 2003.-25 июля.- С.4.
  • 39.У вызваленым Гомелi: верш / Міхась Болсун //Гомел. вед.-2003.-25 нояб.- С.1.
  • Аб iм

  • 40.Міхась Болсун // Літаратурная Гомельшчына: альманах. Вып.6. – Мазыр, 2011.- С.217-218.
  • 41.Ткачоў, В. Пясняр роднага краю: [70 гадоў М. Болсуну] / В. Ткачоў //Гомел. ведомости.- 2012.- №21 (23 февр.).- С.19.
  • 42.Кручэнка, Т. Непаўторны мой край! : [70 гадоў М. Болсуну] / Т. Кручэнка //Гомел. праўда.-2012.- №29-30 (23 лют.).- С.13.
  • 43.Кавалёў, А. Прымалі землякі паэта: [сустрэча М. Болсуна з вучнямі і педагогамі Чачэршчыны] / А. Кавалёў //Гомел. вед.-2007.- №141 (11 окт.).- С.3.
  • 44.Мая муза - родная прырода : беседа с з журналістам / М. Болсун; вёў М. Дзямчыхін // Гомел. вед. -2007.- №47- 48 (29 марта).- С.14-15.
  • 45.Кручэнка, Т. “Глядзіць з надзеяй круглая Зямля…”: [65 гадоў М. Болсуну] / Т. Кручэнка //Гомел. пр.-2007.-№36 (6 сак.).- С.11.
  • 46.Старцева, В. І скарг няма, бо самі выбралі такое неспакойнае жыццё: [аб творчасці М. Болсуна] / В. Старцева // Гомел. вед. – 2007.- №36-37.- С.13.
  • 47.Малашенко, Н. “Ходим все мы под богом” : [о творческом вечере члена Союза журналистов РБ, поэта М. Болсуна в лит.- худож. салоне «Встречи на Замковой»] / Н. Малашенко //Гомел. вед.-2006.- №36-37 (10марта).- С.13.
  • 48.Кручэнка, Т. Сябры пажадалі натхнення: [ вечарына ў ЦГБ імя Герцэна, прысчечанная творчасці М. Болсуна] / Т. Кручэнка //Гомел. пр.-2006.- №35 (4 сак.).- С.8.
  • 49.Кашлакова, А. Паэтычныя галасы Чачэршчыны [у тым лiку М. Болсун] /А. Кашлакова //Гомел. пр.-2005.-14 крас.
  • 50.Кручэнка, Т. «Шчырым словам маiм адгукнецца…»: [пра кн. паэзii М. Болсуна “Яблыня ў фаце”] / Т. Кручэнка //Гомел. пр.-2004.-9 верас.- С.7.
  • 51.Малашэнка, Н. Бласлаўлёныя бацькаўшчынай: [прэзентацыя кн. члена Беларускага саюза журналiстаў М. Болсуна “Яблыня ў фаце” у лiт.- маст. салоне “Сустрэчы на Замкавай” пры ЦГБ iмя Герцэна] / Н. Малашэнка // ЛіМ.-2005.-№42.- С.7.
  • 52.Малашенко, Н. Птицы и яблони: [о презентации кн. М. Болсуна «Яблыня ў фаце» в лит.-худож. салоне «Встречи на Замковой» при ЦГБ им. Герцена] /Н. Малашенко //Гомел. вед.-2005.-12 апр.- С.8.
  • 53.Пранкевiч, В. «Маё пакаленне – падранку вайны»: [ М. Болсун на лiт. творчай сустрэчы ў Чачэр. цэнтр. район. б-цы] /В. Пранкевiч //Чачэрскi веснiк.-2005.-21 крас.- С.3.
  • 54.Антонова, А. Пусть “Настрой” не покинет больше вас: [М. Болсун – гость Буда-Кошелев. лит. об-ния «Настрой» ] /А. Антонова //Авангард.-2004.-16 кастр.
  • 55.Ткачоў, В. Вершапад Мiхася Болсуна /В. Ткачоў //Бел. нива.-2003.-14 апр.- С.4.
скачать софт