герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Краязнаўчы каляндар 2027


2027 2023 2024 2025 2026
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• Снежань •

100 гадоў (1927) з часу наведвання Гомеля народным паэтам БССР Янкам Купалам.

95 гадоў (1932) з дня стварэння Гомельскага медыцынскага вучылішча.

1 снежня - 120 гадоў (1907–1943) з дня нараджэння Ландышава Аляксандра Аляксеевіча, удзельніка вызвалення Гомельшчыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Яго імем названа вуліца ў Гомелі.

2 снежня - 55 гадоў (1972) з часу адкрыцця Гомельскааа дзяржаўнага цырка.

10 снежня - 80 гадоў (1947) з дня нараджэння Шкляравай Ніны Нікіфараўны, паэтэсы, члена ГА «Саюза пісьменнікаў Беларусі».

15 снежня - 110 гадоў (1917–1972) з дня нараджэння Галавачова Паўла Якаўлевіча, генерал-маёра авіяцыі, двойчы Героя Савецкага Саюза. У Гомелі яго імем названы вуліца, школа, створаны музей.

19 снежня - 120 гадоў (1907, Гомель – 1938, Іспанія) з дня нараджэння Дворнікава Мікалая Мікалаевіча, дзеяча рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, удзельніка вайны ў Іспаніі 1936–1939 гг. Імем рэвалюцыянера названы вуліцы ў Брэсце і Гомелі. На доме, у якім жыў Мікалай Дворнікаў і каля прахадной завода «Гомсельмаш» устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

20 снежня - 65 гадоў (1962) з часу пабудавання на Гомельскім сударамонтна-судабудаўнічым заводзе першага ў Беларусі цеплахода на падводных крылах.

29 снежня - 15 гадоў (2012) з дня адкрыцця ўніверсальнай спартыўнай залы гульнявых відаў спорта культурна-спартыўнага комплекса РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (спартыўны комплекс «Лакаматыў»).

скачать софт