1 кастрычнiка - Іванешка Яўген Канстанцінавіч (1936, г. Рэчыца –2013, г. Гомель), беларускі мастак, графік. Сябра Беларускага саюза мастакоў. Жыў і працаваў у горадзе Гомелі – 90 гадоў з дня нараджэння. |
15 кастрычнiка - Васілеўскі Юрый Аляксандравіч (1946, г. Гомель – сакавік 2016), дырыжор, заслужаны артыст Беларусі – 80 гадоў з дня нараджэння. |
15 кастрычнiка - Гейштар Леанід Рыгоравіч (1936, г. Гомель), спартсмен і трэнер (веславанне на байдарках і каноэ), майстар спорту СССР міжнароднага класа, заслужаны майстар спорту СССР, чэмпіён ХVІІ летніх Алімпійскіх гульняў (1960, Рым), чэмпіён свету (1963), чэмпіён Еўропы (1961, 1963), заслужаны трэнер Беларусі, заслужаны дзеяч фізічнай культуры і спорту Беларусі, кавалер ордэна «Знак Пашаны», ганаровы грамадзянін Гомеля – 90 гадоў з дня нараджэння. |
15 кастрычнiка - Народзіцкі Абрам Аронавіч (1906, Гомель – 2002), савецкі і ўкраінскі кінарэжысер, сцэнарыст, педагог. Аўтар шматлікіх сцэнарыяў, кіначасопіса, дакументальных фільмаў – 120 гадоў з дня нараджэння. |
18 кастрычнiка - Пакаташкіна Любоў Міхайлаўна (1936, г. Мінск – 2018, г. Гомель), графік, член Беларускага саюза мастакоў – 90 гадоў з дня нараджэння. |
24 кастрычнiка - Сайкоў Іван Паўлавіч (1911, г. Гомель – 1989), беларускі і расійскі артыст оперы (драматычны тэнар), народны артыст Беларусі – 115 гадоў з дня нараджэння. |
28 кастрычнiка - Майсеенка (Маісеенка) Мікалай Сяргеевіч (1941, г. Гомель), артыст оперы (барытон), заслужаны артыст Расіі, педагог – 85 гадоў з дня нараджэння. |
31 кастрычнiка - Царыкаў Барыс Андрэевіч (1926, г. Гомель – 1943), удзельнік партызанскага руху ў Вялікую Айчынную вайну, вызвалення Лоева ў Вялікую Айчынную вайну, Герой Савецкага Саюза (1943) – 100 гадоў з дня нараджэння. |