Яўгенія ЯНІШЧЫЦ (20 лістапада 1948, в. Рудка Пінскага р-на — 25 лістапада 1988), беларуская паэтка.
Нарадзілася ў сялянскай сям'і. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (1971). Працавала загадчыцай бібліятэкі ў ЦК ЛКСМБ (1971). З 1976 — літкансультант «Сельской газеты», у 1983-1988 загадвала аддзелам паэзіі часопіса «Маладосць». У 1981 як член дэлегацыі БССР удзельнічала ў рабоце XXXVI сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Член СП СССР (з 1971).
Дэбютавала вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1964 (часопіс «Бярозка»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Снежныя грамніцы» (1970), «Дзень вечаровы» (1974), «Ясельда» (1978), «На беразе пляча» (1980), «Пара любові і жалю» (1983), «Каліна зімы» (1987), «У шуме жытняга святла» (вершы і паэмы, 1988).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1978) за кнігу лірыкі «Дзень вечаровы», Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1986) за кнігу лірыкі «Пара любові і жалю».
Текст дарственной надписи:
Веры Савельеўне Мележ.27.II.87 г. Гомель