герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Краеведческий календарь 2015


2015
Студзень Люты Сакавiк Красавiк Май Чэрвень
Лiпень Жнiвень Верасень Кастрычнiк Лiстапад Снежань

• 2015 •

885 гадоў з дня нараджэння (каля 1130) Кірылы Тураўскага, царкоўнага дзеяча, старажытнарускага пісьменніка.

680 год таму назад (1335) Гомель увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага.

480 гадоў з часу заснавання (1535) Гомельскага староства.

240 гадоў з часу падаравання (1775) Гомеля імператрыцай Кацярынай II генерал-фельдмаршалу П. А. Румянцаву-Задунайскаму.

195 гадоў з часу пабудовы (1820) у Гомелі Паляўнічага доміка — помніка архітэктуры позняга класіцызму.

180 гадоў з дня нараджэння (1835 - 14.04.1925) Паскевіч Ірыны Іванаўны, княгіні Варшаўскай, апошняй уладальніцы Гомельскага маёнтка.

180 гадоў з дня адкрыцця (1835) Навабеліцкага царкоўнапрыходскага вучылішча.

165 гадоў таму назад (1850) праз Гомель пракладзена шаша Пецярбург - Кіеў і першая ў Расіі тэлеграфная лінія Пецярбург - Севастопаль.

130 гадоў з часу заснавання (1885) рамонтна-механічнай майстэрні (з 1911 завод, з 1917 завод “Пралетарый”, з 1920 “Рухавік рэвалюцыі”, з 1934 станкабудаўнічы завод імя С.М. Кірава).

120 гадоў з часу заснавання (1895) у Гомелі спецыялізаванай вочнай лячэбніцы.

115 гадоў таму назад (1900) у Маскве друкарняй Н.Н. Шарапава была выдадзена кніга Л.Вінаградава “Гомель. Яго мінулае і сучаснае. 1142-1900”.

115 гадоў з часу адкрыцця (1900) у Гомелі старэйшага кінатэатра “Савой” . З 1940 г. — кінатэатр імя М.І. Калініна.

100 гадоў з часу наведвання (1915) Гомеля расійскім імператарам Мікалаем II.

95 гадоў з часу адкрыцця (1920) у Гомелі Дома санітарнай асветы, першага ў Беларусі.

90 гадоў з часу стварэння (1925) завода “Эмальпосуд”.

80 гадоў з дня адкрыцця (1935) Гомельскай абласной бальніцы.

70 гадоў з дня адкрыцця (1945) шпіталя для інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны.

скачать софт