Па ініцыятыве ЮНЕСКА з 1999 года 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Да гэтай даты ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля» прымеркавала акцыю «Размаўляй са мной па-беларуску!», якая прайшла ў гарадскіх бібліятэках ужо ў адзінаццаты раз.
У гэтым годзе акцыя пачала зімовы цыкл
праекта да Года народнага адзінства «#МыБеларусьВместе».
21 лютага ва ўсіх бібліятэках установы на працягу дня супрацоўнікі бібліятэк размаўлялі з наведвальнікамі на беларускай мове, знаёмілі з творамі сучаных пісьменнікаў і аўтараў-класікаў беларускай літаратуры, распавядалі пра славутых асветнікаў Беларусі.
У
цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна ў гэты дзень прайшоў шэраг цікавых мерапрыемстваў для наведвальнікаў. На сектары уліку адбылася гульня «Мае любімыя беларускія словы», падчас якой чытачы выраблялі «беларускі рамонак», перакладаючы словы з рускай мовы на беларускую і пішучы свае любімые беларускія словы. Нехта карыстаўся слоўнікам, хтосьці перакладаў злёту.
Супрацоўнікі залы мастацкай літаратуры прапанавалі чытачам гульню на веданне беларускіх прыказак і прымавак.
А ў зале галіновай літаратуры – гульню «Таямніцы слова». Пры археалагічных раскопках былі знойдзены таблічкі са словамі, якія не маюць рускамоўных адпаведнікаў. Наведвальнікам бібліятэкі прыйшлося праявіць цуды кемлівасці і эрудыцыі, каб расшыфраваць і растлумачыць гэтыя словы і ніводнае не засталося таямніцай.
Дзіцячая зала запрасіла хлопчыкаў і дзяўчынак адказаць на пытанні крыжаванкі «Вывучаем родную мову» і пагуляць у гульню «Загадка – розуму зарадка». На памяць аб пазнавальных прыгодах удзельнікам засталіся памятныя прызы і пазітыўныя эмоцыі.
На дзень моўнай прыгажосці «Каларытнае і трапнае беларускае слова» запрасіла 21 лютага
бібліятэка-філіял №1 імя І.П.Мележа. Наведвальнікам бібліятэкі прапанавалі прыняць удзел у гульні «Як сказаць па-беларуску?». З тэматычных канвертаў «Кветкі – сонцавы дзеткі», «Хто без навукі, той як бязрукі», «Дзе ягаднік, там і ягады», «Па адзенню сустракаюць» і інш. яны даставалі малюнкі з надпісамі на рускай мове і называлі адпаведнае слова па-беларуску.
Вялікая колькасць разнастайных слоў і выразаў ўпрыгожыла ў канцы дня стэнд, на які прыклейвалі стыкеры ўдзельнікі моўнага квілта «Маё любімае слова на беларускай мове». Самымі папулярнымі сталі словы «матуля», «каханне», «пяшчота», «сям’я», «шчасце», «Радзіма».
У бібліятэцы-філіяле №4 акцыя да Міжнароднага дня роднай мовы называлася «Знаёмая мова, чароўны радок». Чытачам бібліятэкі прапанавалі перавесці незвычайныя словы з беларускай мовы на рускую і адгадаць аўтара па яго цытаце пра родную мову. Сярод аўтараў былі Янка Купала, Якуб Колас, Францішак Багушэвіч, Максім Танк і іншыя.
Прайсці інтэлектуальны тэст «Якіх беларускіх пісьменнікаў ты ведаеш?» прапанавалі ў
дзіцячай бібліятэцы-філіяле №10 імя В.Драгунскага. Асаблівую ўвагу звярнулі на асобы народных пісьменнікаў Беларусі Івана Шамякіна і Івана Мележа. У чытальнай зале быў праведзены агляд кніжна-ілюстрацыйнай выставы «Пісьменнікі-юбіляры», прысвечаны 100-годдзю з дня нараджэння пісьменнікаў.
18 лютага ў
бібліятэцы-філіяле №11 прайшла інтэлектуальна-пазнавальная гадзіна «Мовы роднай лепш няма». Вучні 11 «Б» класа ДУА «Гімназія №51 г.Гомеля» даведаліся, што з прапановай увесці Міжнародны дзень роднай мовы выступіла краіна Бангладэш. Там у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права вучыцца на роднай мове.
Свае веды па творчасці беларускіх пісьменнікаў, беларускім фальклоры, па гісторыі і культуры беларускага народа школьнікі змаглі паказаць, выконвая інтэлектульныя заданні. Яны адказвалі на пытанні віктарыны, складалі прыказкі і прымаўкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, а таксама чыталі на памяць вершы на беларускай мове.
Стаць перекладчыкамі прапанавалі наведвальнікам і ў
бібліятэцы-філіяле №14. Удзельнікі гульні-віктарыны «сустрэліся» са старажытнай беларускай лексікай. Таксама можна было паспрабаваць сваю моц у гульні «Я вам прачытаю верш». Чытачы дэкламавалі творы «Карта роднай Беларусі» Кастуся Жука, «Наш родны край – прыгожы самы» Івана Муравейкі, «Беларусь мая» Віктара Гардзея, «Мара» Леаніда Пранчака. А каб не сумаваць і добра правесці дзень, трэба было, пакідаючы бібліятэку, узяць з сабой беларускія падабайкі. Ласкавыя, пяшчотныя словы вызывалі ўсмешку і падымалі настрой усім жадаючым.
Якія знаёмыя назвы і словы,
Якая цудоуная родная мова!
І усё мілагучна да слыху майго:
І звонкае «Дзе» і густое «Чаго»
Такімі словамі беларускага пісьменніка Пімена Панчанкі пачаўся моўны турнір «Пасябруй са мной, родная мова!» сярод пяцікласнікаў ДУА «Сярэдняя школа №47 г. Гомеля». Мерапрыемства адбылося ў
дзіцячай бібліятэцы-філіяле №16. Удзельнікі турніра чыталі вершы беларускіх паэтаў; адгадвалі зашыфраваныя назвы беларускіх гарадоў; расказвалі, чым славіцца беларус і яго краіна; сабіралі прыказкі з прымаўкамі і тлумачылі іх сэнс; падбіралі параўнальныя словы да прапанаваных назоўнікаў; устаўлялі ў сказы прапушчаныя словы.
Скончылі вядучыя займальную праграму словамі паэта Віктара Шведа:
Мову родную беражы.
Мовай роднай даражы.
Мову родную шануй
Мовай роднай не гандлюй.
Мову родную любі.
Мовы роднай не кідай.
Мову дзецям перадай.
Мовы не аддай на здзек.
Толькі з ёю жыццё навек.
У бiблiятэцы-фiлiяле №17 21 лютага адбылася iнтэрактыўная кнiжная выстава «Сцяжынкамi роднага слова». На працягу дня наведвальнiкi бiблiятэкi не толькi знаёмiлiся з цiкавымi кнiгамi беларускiх аўтараў, выбіралі часопісы, але i мелi магчымасць прадэманстраваць сваё веданне беларускай мовы. Дарослыя i дзецi з задавальненнем адгадвалi беларускiя загадкi, складалi са слоў прыказкi i прымаўкi, прымалі ўдзел у гульні «Перакладчыкi».
скачать dle 10.4фильмы бесплатно