герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Як асінку ад хваробы ратавалі


13 лістапада ў рамках пректа “Беларускія пісьменнікі – дзецям” і рэспубліканскага праекта “Кожная пятніца – роднаё, сваё” ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя І.П. Мележа прайшла пазнавальная гульня “Як асінку ад хваробы ратавалі” па кнізе Генадзя Аўласенкі “Як зрабіць з мухі слана”.

Навучэнцы ДУА “Сярэдняя школа № 29 г. Гомеля” пазнаёміліся з біяграфіяй і кнігамі аўтара, праслухалі і абмеркавалі незвычайныя казкі-рыфмаванкі з кнігі “Як зрабіць з мухі слана”.

Затым школьнікі прынялі ўдзел у гульнях па матывах праслуханых твораў. Яны перакладалі з беларускай на рускую мову зададзеныя словы з казкі “Слон і ўслон”, шукалі памылкі ў казцы “Хто як зімуе”, адгадвалі галасы птушак пасля чытання апавядання “Чаму дразды лепш за ўсіх спяваюць”.

Творча дзеці падышлі да інсцэніроўкі казкі “Як асінку ад хваробы ратавалі”. У канцы мерапрыемства рабяты разгледзелі ілюстрацыі ў кнізе і ў каманднай працы стварылі свае малюнкі па творах Генадзя Аўласенкі.

Як асінку ад хваробы ратавалі
Як асінку ад хваробы ратавалі
Як асінку ад хваробы ратавалі
Як асінку ад хваробы ратавалі


Тэкст: бібліятэкар Сердзюкова М.А.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 16.11.2026
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.