герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Святло далёкай зоркі


Ёсць у беларускай літаратуры імёны, якія свецяць нам скрозь пакаленні, нібы далёкія, але неверагодна яскравыя зоркі. І першае сярод іх – Максім Багдановіч! 12 лістапада ў літаратурна-мастацкім салоне “Сустрэчы на Замкавай” адбылася ўрачыстая вечарына “Святло далёкай зоркі”, прымеркаваная да 135-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.

Вечарына падрыхтавана ў міжнародным фармаце сумесна з рабочай групай Парламента па справах беларусаў замежжа калектывам гарадской бібліятэкі імя А.І. Герцэна і пісьменніцкай арганізацыяй Гомельшчыны.

Атмасферу свята з першых хвілін задаў дуэт цымбалістаў Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага ў складзе Наталлі Кутушавай і Юліі Малашчанкі (канцэртмайстар Вольга Мікалаеўна Харытончык), які выканаў вядомую кампазіцыю “Жураўлі на Палессе ляцяць”.
Святло далёкай зоркі

Гасцям мерапрыемства нагадалі пра кароткі, але неверагодна яркі жыццёвы і творчы шлях паэта. Вядучыя прасачылі яго лёс ад дзяцінства ў Мінску і вымушанага ад’езду сям’і ў Расію да выхаду адзінага прыжыццёвага зборніка “Вянок” і апошніх дзён у сонечным Крыме.
Святло далёкай зоркі

Святло далёкай зоркі

З прывітальным словам да прысутных звярнуўся дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Уладзімір Мікалаевіч Гаўрыловіч. “У гісторыі амаль кожнай нацыянальнай паэзіі ёсць паэты, жыццё якіх як легенда. Імёны іх, як сімвалы таленавітасці, шчырасці, самаахвярнасці. У рускага народа – гэта Міхаіл Лермантаў і Сяргей Ясенін, у балгар – Хрыста Боцеў, у літоўцаў – Юлюс Яноніс, у венграў – Шандор Петэфі. У нас, беларусаў, – гэта Максім Багдановіч. Падобна тым метэорам мільганулі яны на небасхіле паэзіі, але тое, што яны паспелі зрабіць, не проста засталося ў людской памяці, але і дапамагло народам сфарміравацца як самабытнай нацыі. Безумоўна: зоркай першай велічыні застаўся ў паэзіі і сэрцах беларусаў паэт-гуманіст, праўдалюбца Максім Багдановіч, спадчыну якога на працягу ўжо больш чым стагоддзе мы шануем нараўне з векапомнай творчасцю заснавальнікаў новай беларускай літаратуры Янкі Купалы і Якуба Коласа. І не выпадкова беларусы, куды б не закінуў іх лёс, у якой краіне свету яны б не жылі, шануюць памяць пра выдатнага песняра-патрыёта”, – адкрываючы вечарыну, падкрэсліў парламентарый, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Уладзімір Гаўрыловіч.
Святло далёкай зоркі

Асаблівай старонкай вечара стала відэападарожжа ў Ялту – месца, дзе знайшоў свой апошні спачын паэт. Удзельнікі сустрэчы паглядзелі відэасюжэт з берагоў Чорнага мора, дзе працягвае жыць памяць пра нашага земляка. Таксама прынялі цёплае відэавіншаванне ад старшыні савета Рэгіянальнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Крыма” Рамана Чэгрынца. Кіраўнік беларускай дыяспары, у прыватнасці, падкрэсліў, што намаганнямі крымскіх беларусаў магіле беларускага паэта сёлета нададзены статус рэспубліканскай каштоўнасці, а таксама ажыццяўляецца шэраг праектаў па папулярызацыі яго творчасці і беларускай культуры ў паўднёвай рэспубліцы Расіі. Удзельнікам юбілейнай вечарыны быў прадэманстраваны дакументальны фільм аб дзейнасці беларусаў Крыма.
Святло далёкай зоркі

Несмяротныя радкі беларускага песняра ў гэты дзень атрымалі асаблівае гучанне ў выкананні вядомых пісьменнікаў, лаўрэатаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі Уладзіміра Гаўрыловіча і Міколы Ждановіча, уладальнікаў абласной літаратурнай прэміі імя Кірылы Тураўскага Тамары Кручэнкі, Міколы Дзямчыхіна і Лідзіі Долбікавай.
Святло далёкай зоркі
Святло далёкай зоркі
Святло далёкай зоркі
Святло далёкай зоркі
Святло далёкай зоркі

Паэзія Багдановіча не ведае межаў, што пацвердзілі відэавыступленні гасцей з Расіі. Дзмітрый Несцярэнка з Тулы прачытаў пераклад верша класіка, а Вольга Наважылава з Краснадара падзялілася ўласным паэтычным прысвячэннем беларускаму паэту.

Напрыканцы сустрэчы Уладзімір Гаўрыловіч падзякаваў прысутным за памяць аб выдатным беларускім паэце і падараваў міжнародныя альманахі “Літара” на трох славянскіх мовах – для папаўнення фондаў гарадскіх бібліятэк.
Святло далёкай зоркі

Яркім фінальным акордам вечарыны стала выступленне народнага ансамбля бальнага гісторыка-бытавога танца «Серебряный век». Артысты выканалі пяшчотную танцавальную кампазіцыю пад знакаміты раманс “Зорка Венера”.
Святло далёкай зоркі

Сустрэча ў бібліятэцы імя А.І. Герцэна яшчэ раз паказала, што спадчына Максіма Багдановіча застаецца жывым скарбам, які яднае пакаленні і краіны.
Святло далёкай зоркі
Святло далёкай зоркі

Тэкст: загадчык аддзелам абслугоўвання Ірына Цуранаваскачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: Вчера, 15:53
Опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.