Хто сустрэўся быў са мною,
Дакрануўся раз ці два,
Дык той ведае ўжо, хто я:
Я – пякучка-крапіва
К. Крапіва.5 сакавіка споўнілася 130 год з дня нараджэння беларускага паэта, сатырыка, драматурга, перакладчыка, Народнага пісьменніка БССР Кандрата Крапівы. Да гэтай падзеі была прымеркавана
літаратурная гадзіна “Чараўнік запаветнага слова”, на якую бібліятэка-філіял №11 запрасіла вучняў 4 “А” класа ДУА “Гімназія №51 г. Гомеля”.Школьнікі пазнаёміліся з біяграфіяй знакамітага аўтара, даведаліся, як ён пачаў пісаць, чым захапляўся, на колькі добрую меў памяць.
Знаёмства з творчасцю пісьменніка пачалося з “Задання-загадкі – розуму зарадкі”. Разгадваючы аўтарскія загадкі, дзеці знаходзілі мнагазначныя словы і тлумачылі, у якіх значэннях яны ўжыты. З электроннай прызентацыі “Кандрат Крапіва – байкапісец” даведаліся, чаму аўтар выбраў такі псеўданім, што такое “байка”, “сатыра”, “гумар” і “алегорыя”.
Пасля знаёмства з байкамі “Ганарысты Парсюк” і “Дыпламаваны Баран” вучні аднавілі прыказкі, знайшлі літаратурных герояў у філвордзе, дапамаглі ім адшукаць пару, выправілі памылкі ў назвах твораў, разгадалі байкі па радках з тэксту, прынялі ўдзел у гульні “Хто тут лішні?”, разгадалі красворд.
Пасля падрабязнага аналізу школьнікі растлумачылі, якім маральным праблемам сатырык прысвяціў свае творы, якія чалавечыя заганы высмеяў у іх.
Текст: библиотекарь 1 категории С.А. Цалкоскачать dle 10.4фильмы бесплатно