В год 80-летия Победы советского народа в Великой Отечественной войне с целью сохранения исторической памяти, повышения интереса к истории своей семьи и популяризации идеи сохранения семейной памяти государственное учреждение «Сеть публичных библиотек города Гомеля» проводит акцию «Реликвия моей семьи».Во многих семьях есть вещи, которые передаются по наследству из поколения в поколение. Эти вещи хранят память о членах семьи, событиях семейной истории.
РЕЛИКВИЯ СЕМЬИ ГОЛУБЕВЫХ
О своём прадедушке
Голубеве Иване Федосовиче рассказывает правнучка
Наталья Голубева Реликвией семьи стали документы и фотография Ивана Федосовича"Вялікая Айчынная вайна прайшла трагічнай бурай страт і бед па чыстай, светлай зямлі беларускага краю, па сэрцах беларусаў. Пакінула глыбокі след у памяці людзей і іх сем'яў.
Бацькі распавялі яшчэ маленькай мне пра тое, што мой прадзядуля, Голубеў Іван Фядосавіч, быў прызваны на фронт у 1941 годзе і працаваў шафёрам: дастаўляў дакументы, выводзіў машыну са шматлікіх абстрэлаў, рызыкуючы жыццём.
За гады вайны яго ўзнагародзілі тры разы: медалямі «За баявыя заслугі» і «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.», ордэнам Чырвонай Зоркі.
Вось некаторыя звесткі з узнагародных лістоў, якія захавала мая бабуля:
«У баях з нямецкімі захопнікамі на тэрыторыі Бесарабіі і Венгрыі праявіў сябе адважным і смелым. Два разы выконваў заданні раней устаноўленага тэрміну. Здзейсніў маршрут звыш 2000 км па дастаўцы партыйных дакументаў з 3-га і 2-га Украінскіх франтоў, не маючы ні адной аварыі або паломкі».
«Таварыш Голубеў быў пастаянна ў частках брыгады пад моцным мінамётным і кулямётным абстрэлам праціўніка, выяўляючы пры гэтым вытрыманасць і вайсковую кемлівасць.
У баі за с. Галасіцы 25.IV.1945 года вывеў машыну з зоны абстрэлу праціўніка і на хаду выправіў пашкоджанні. У баі ў раёне с. Кудзеёў 26.IV.1945 года вывеў і выратаваў машыну з двара, падпаленага бамбардзіроўкай варожай авіяцыі».
Пасля вайны мой прадзед жыў у рабочым пасёлку Касцюкоўка Гомельскай вобласці, працаваў на заводзе ААТ «Гомельшкло» кіроўцам аўтамабіля. Памёр у 1997 годзе.
Сваякі ўспамінаюць, што «Ванька быў спагадным, добрым, на сямейныя застоллі заўсёды прыходзіў з лепшымі пачастункамі і падарункамі».
Тата, даведаўшыся пра баявыя подзвігі свайго дзядулі, абвясціў: «Я таксама стану кіроўцам машыны!». Так і здарылася. Ён адвучыўся ў транспартным ВНУ, і дарога стала неад'емнай часткай яго жыцця.
Я ж, гледзячы на ваеннае фота прадзядулі Вані, у думках кажу: «Напэўна, цяжка табе дасталася гэтая ўсмешка... Дарагі, я буду такой жа смелай і адважнай. Буду ўсміхацца, нават калі цяжка, бо я твая ўнучка. Буду ганарыцца подзвігамі і шанаваць твой самы дарагі падарунак – мірнае неба. І дзецям сваім перадам гэты скарб"
Пусть частичка истории вашей семьи станет общей историей города Гомеля и нашей страны!
скачать dle 10.4фильмы бесплатно