герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Лёсаў зорныя імгненні


11 красавіка ў рамках праекта “Літаратурная карта Гомеля” і напярэдадні 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя І.П. Мележа адбылася сустрэча “Лёсаў зорныя імгненні” з членам Союза пісьменнікаў Беларусі і Саюзнай дзяржавы, Беларускага саюза журналістаў, паэтам, публіцыстам Тамарай Віктараўнай Кручэнка.

На сустрэчу запрасілі вучняў 9 “Г” класа ДУА “Гімназія № 14 г. Гомеля”.

У пачатку мерапрыемства бібліятэкар нагадала падлеткам, што 80-годдзе Перамогі – гэта не проста юбілейная дата, гэта нагода зноў і зноў згадаць урокі гісторыі, задумацца аб неабходнасці міру на Зямлі, аддаць павагу героям, адстаяўшым нашу свабоду і незалежнасць.

Затым бібліятэкар пазнаёміла навучэнцаў з госцяй сустрэчы Тамарай Віктараўнай Кручэнка, аўтарам паэтычных кніг «Край бацькоўскі», «Ад берагоў Дзясны да Сожа», «Прысвячэнне», «Родны бераг», зборнікаў нарысаў і вершаў пра ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны «Лёсаў зорныя імгненні» і «Майскі сад».

Тамара Віктараўна расказала гімназістам, што ёй пашчасціла пры жыцці сустрэцца з героямі сваіх нарысаў. Гэта людзі з прыгожай душой і нязломленымі лёсамі: ганаровы грамадзянін г. Гомеля і вобласці Рыгор Кірылавіч Дзенісенка, поўны кавалер ордэна Славы Віктар Дзмітрыевіч Вятошкін, медыцынская сястра франтавых шпіталяў Аэліта Іванаўна Самсонава і іншыя героі зборнікаў публіцыстыкі.

Пасля сустрэч з ветэранамі ў Тамары Віктараўны захаваліся фотаздымкі, якія яна прадэманстравала вучням. Падрабязна спавядала пісьменніца пра лёс сваіх герояў у гады ваеннага ліхалецця і ў сучасны дзень, пра іх актыўную жыццёвую пазіцыю. Напрыканцы Тамара Віктараўна адзначыла важнасць захавання шчырай памяці пра пакаленне пераможцаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Гімназісты рады былі пазнаёміцца з пісьменніцай, зацікаўлена слухалі яе, задавалі пытанні рознага складу і шчыра дзякавалі за сустрэчу.

Лёсаў зорныя імгненні

Лёсаў зорныя імгненні

Лёсаў зорныя імгненні

Лёсаў зорныя імгненні


Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Брундукова А.Я.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 14.04.2025
Опубликовано: natalya15


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.