герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

gercenka@gorbibl.gomel.by

Версия для слабовидящих

Старажытныя жаночыя галаўныя ўборы ў традыцыйным беларускім касцюме

9
280
Бібліятэка-філіял №2 працягвае цыкл лекцый аб традыцыйнай беларускай культуры “Вытокі і карані” ў межах культурна-дасугавага этнаграфічнага праекта “Часоў злучальная нітка”.

У гэтую суботу, 22 сакавіка, ў 15.00 запрашаем на лекцыю і майстар-клас, якія прысвечаны народнаму беларускаму касцюму. На лекцыі вы даведаецеся пра тое, якая старажытная сімволіка захавана ў народным строі, якія рэгіянальныя і лакальныя адметнасці можна пабачыць у касцюме розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама навучыцеся ствараць старажытныя жаночыя галаўныя ўборы.

Госць і лектар – Віннікава Марыя Мікалаеўна, беларускі мастацтвазнаўца. Скончыла мастацка-графічны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А.І. Герцэна, аспірантуру пры Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР па спецыяльнасці “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. Доўгі час працавала ў Музеі старажытнабеларускай культуры, захоўваючы традыцыі беларускіх народных тканін і строю. Зараз працуе ў ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Уваход вольны
Пачатак 15.00
пр. Кастрычніка, 29

Старажытныя жаночыя галаўныя ўборы ў традыцыйным беларускім касцюме
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 6.02.2025
Опубликовано: Valenti


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.