герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

gercenka@gorbibl.gomel.by

Версия для слабовидящих

“Я мову родную люблю”

24 лютага хлопчыкі і дзяўчынкі ДУА “Дзіцячы сад №101 г. Гомеля” прынялі ўдзел у віктарыне-гульні “Я мову родную люблю”, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы, якая адбылася ў бібліятэцы-філіяле №17.

Бібліятэкар расказала дзецям аб значнасці роднай мовы для кожнага чалавека, а таксама аб тым, што наша беларуская мова вельмі мілагучная і прыгожая. Шмат паэтаў прысвяцілі свае творы беларускай мове і параўноўвалі яе гучанне з перазвонам ручаёў і спевамі птушак.

Вершы і казкі беларускіх аўтараў (Анатоля Зэкава, Уладзіміра Мазго, Якуба Коласа, Васіля Ткачова і іншых) гучалі на працягу ўсяго мерапрыемства. Дзеці з цікавасцю паслухалі беларускую народную казку “Два маразы”.

З дашкалятамі былі праведзены дыдактычныя гульні “Размаўляем па-беларуску”, “Ветлівыя словы”, “Чароўны кошык” У гульнёвай форме хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра назвы колераў па-беларуску, назвы аддзення, жывел і раслін, вывучалі часткі цела, успаміналі самыя “смачныя” словы беларускай мовы.

Маленькія “знаўцы роднай мовы” з задавальненнем паўдзельнічалі ў бібліятэчным квілце “Букет родных слоў”: на пялёстках рамонка наклейвалі свае любімыя словы на беларускай мове. Словы прагучалі вельмі душэўныя: “дабрыня”, “сонейка”, “сябар”, “матуля”, “вясёлка”, “раніца” і іншыя.

Бібліятэкар пазнаёміла юных чытачоў з серыяй кніг “Мая першая кніга”, якая пазнавальна і займальна дапамагае дзецям спасцігаць акаляючае наваколле: свет людзей, жывёл, раслін.

Мерапрыемства садзейнічала далучэнню дзяцей да багацця беларускай мовы, выхаванню паважлівых адносін да роднай мовы, жаданне на ёй размаўляць.
“Я мову родную люблю”
“Я мову родную люблю”
“Я мову родную люблю”
“Я мову родную люблю”
“Я мову родную люблю”
“Я мову родную люблю”

Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Гаўрыленка Ю.А.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 27.02.2025
Опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.