герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

gercenka@gorbibl.gomel.by

Версия для слабовидящих

«Жылі-былі літары»

21 лютага дзіцячая бібліятэка-філіял №12 имя С.Маршака запрасіла дзяцей, якія наведваюць школьны лагер ДУА «Сярэдняя школа №15», на мерапрыемства «Жылі-былі літары», прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы.

У гэты дзень школьники даведаліся, чаму менавіта 21 лютага святкуецца гэты дзень, колькі моў ёсць у свеце, чым яны адрозніваюцца і што такое родная мова. А таксама пазнаёміліся з пісьменнікам Аляксеем Якімовічам, яго кнігай “Жылі-былі літары” і займальнымі гісторыямі пра літары беларускага алфавіта.

Дзеці даведаліся, што у кнізе сабраныя казкі пра кожную з літар беларускага алфавіта і на кожную літару пісьменнік прыдумаў не толькі казку, але і розныя гульні.

Некаторыя казкі дзецям зачыталі і прапанавалі прыняць удзел у гульнях. Як і героі казкі пра літару “А”, школьнікі называлі словы, што пачынаюцца на А. Дзеці ўспомнілі словы: аркуш, аловак, агурок, афіша, апостраф, адлёт. апельсін і іншыя. Пазнаеміўшыся з казкай пра літару “В”, дзеці складалі сказы, першым словам якіх было слова на гэтую літару. Таксама у гэты дзень юных чытачоў чакала будаўніцва літары “Г” і складанне слова АЛФАВІТ.

Напрыканцы бібліятэкар прапанавала чытаць больш кніг на беларускай мове, бо кожны чалавек павінен ведаць сваю мову і не саромецца размаўляць на ёй.
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»

У гэты ж дзень у бібліятэцы прайшоў агляд кніг беларускіх аўтараў “Твае першыя кніжкі па-беларуску”. Школьнікаў пазнаёмілі з беларускімі аўтарамі, што пішуць менавіта для дзяцей. Увазе дзяцей прапанавалі творы Е.Хадасевіч-Лісавой, А.Масла, А.Карлюкевіча, М.Пазнякова, В.Нікольскай, І.Токаравай, Н. Бучынскай і інш. Таксама ад час мерапрыемства прагучалі вершы П.Панчанкі, М.Багдановіча, М. Танка, Я.Купалы і іншых беларускіх паэтаў.
«Жылі-былі літары»


Таксама усім наведвальнікам бібліятэкі менавіта ў гэты дзень прапанавалі прыняць удзел у квілте “Па-беларуску кажуць так…”. Трэба было перакласці словы з рускай мовы на беларускую і размясціць на стэндзе. Для тых, каму было цяжка перакласці некаторыя словы, бібліятэкары прапанавалі карыстацца кнігамі па дадзенай тэме.
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»
«Жылі-былі літары»


Тэкст: загадчык Бугрынец Н.А.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 25.02.2025
Опубликовано: Lyudmila13


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.