18 лютага ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбылася пазнавальна-гульнёвая праграма “Якія цудоўныя назвы і словы, якая цудоўная родная мова!”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы. У 1999 годзе рашэннем ЮНЕСКА 21 лютага быў аб’яўлены Міжнародным днём роднай мовы. Мова – гэта вялікі народны скарб. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная.
На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы Гомельскага дзяржаўнага дарожна-будаўнічага каледжу. Хлопцы і дзяўчаты пазнаёміліся з гісторыяй беларускай мовы, праслухалі цікавыя факты пра нашу мову. Прынялі ўдзел у конкурсе “Хуткі розум”, пытанні якога прысвечаны беларускай гісторыі і культуры. Былі прагледжаны фільмы “Гісторыя беларускай мовы”, “20 фактаў пра сучасную Беларусь”, “Назвы птушак, кветак і жывёл”. Навучэнцы ўспомнілі беларускія прыказкі і прымаўкі, прынялі ўдзел у гульні “Працягні прыказку”.
Пра запатрабаванасць беларускай мовы сведчыць тое, што яна актыўна пранікае ў новыя сучасныя сферы дзейнаці, напрыклад, у інтэрнэт-прастору. Вядучыя прапанавалі гульню “Смайлы”, у ходзе якой рабяты адгадалі назвы вядомых твораў беларускіх пісьменнікаў па смайліках. Сярод іх былі: “Сэрца на далоні” Івана Шамякіна, “Новая зямля” Якуба Коласа, “Знак бяды” Васіля Быкава і інш.
У канцы сустрэчы былі падведзены вынікі, а самая актыўная ўдзельніца атрымала ў падарунак кнігу.
Текст: библиотекарь 1 категории отдела обслуживания центральной городской библиотеки им. А.И. Герцена Аникович А. В.скачать dle 10.4фильмы бесплатно