герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

gercenka@gorbibl.gomel.by

Версия для слабовидящих

Векапомныя дні Міхася Лынькова

4
205
5 снежня ў цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А.І. Герцэна адбыўся літаратурны вечар “Векапомныя дні Міхася Лынькова”, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння беларускага народнага пісьменніка Міхася Ціханавіча Лынькова.

У гісторыю беларускай літаратуры Міхась Лынькоў увайшоў як выдатны майстар прозы, аўтар раманаў, шматлікіх аповесцяў, апавяданняў, твораў для дзяцей.

Вучні пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, на вачах якога вяршылася гісторыя і адбываліся самыя маштабныя падзеі ХХ стагоддзя: Лютаўская і Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыі, Грамадзянская вайна, Вялікая Айчынная вайна. І гэта знайшло адлюстраванне ў яго творчасці: не выпадкова ён спрабаваў асэнсаваць жыццё простага чалавека, які жыве ў часы перамен.

Быў прадэманстраваны дакументальны фільм “Святло далёкай зоркі. Пісьменнік Міхась Лынькоў”. Вучні даведаліся, як ствараліся самыя вядомыя творы класіка (раман-эпапея “Векапомныя дні”, раман “На чырвоных лядах”, зборнікі «Гой», «На вялікай хвалі”, творы для дзяцей і інш.), якія пісаліся пераважна на аснове асабістых уражанняў пісьменніка. Быў прагледзены урывак з фільма “Міколка-паравоз”, зняты па матывах аднайменнай аповесці.

Хлопцы і дзяўчаты праслухалі некалькі цікавых фактаў з жыцця пісьменніка, многія з іх былі вельмі трагічнымі.

У канцы сустрэчы госці прынялі ўдзел у интэлектуальнай гульні, прысвечанай жыццю і творчасці Міхася Лынькова. Самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі.

Векапомныя дні Міхася Лынькова

Векапомныя дні Міхася Лынькова

Векапомныя дні Міхася Лынькова

Векапомныя дні Міхася Лынькова

Векапомныя дні Міхася Лынькова

Текст: библиотекарь 1 категории отдела обслуживания центральной городской библиотеки им. А.И. Герцена Аникович А. В.скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 6.12.2024
Опубликовано: Nika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.