У бібліятэцы-філіяле №14 прайшла літаратурная гадзіна “У свеце дабрыні Эдзі Агняцвет”.Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі з жыцця і творчасці дзіцячай паэткі Эдзі Агняцвет.
Бібліятэкар паведаміла вучням, што паэтку называюць беларускай Агніяй Барто. Больш за дваццаць кніг вершаў, паэм, казак, скорагаворак, пацешак і жартаў напісала Эдзі Агняцвет для маленькіх чытачоў. Яна стварыла цэлую краіну дзіцячай айчыннай паэзіі. Нездарма ж адзін з паэтычных зборнікаў мае назву «Краіна маленства».
Супрацоўнік бібліятэкі прадэкламаваў вучням некалькі вершаў паэткі: “Першае сова”, “Грамацеі”, “Зямля з блакітнымі вачыма”, “Кліча вецер свежы”.
Напрыканцы сустрэчы вучні прынялі ўдзел у гульнях “Вясёлыя рыфмы” і “Хто аўтар верша?”, дзе паспрабавалі скласці невялічкія вершыкі і па цытаце даведацца, каму належыць аўтарства вершаў.
Тэкст: загадчык бібліятэкі-філіяла №14 Драздова Л. Я.скачать dle 10.4фильмы бесплатно