19 сакавіка ў
бібліятэцы-філіяле №2 у межах цыкла “Вытокі і карані” культурна-этнаграфічнага дасуговага праекта “Часоў злучальная нітка” прайшла адкрытая лекцыя гісторыка, старшага навуковага супрацоўніка Інстытута гісторыі Нацыянальная акадэміі навук Беларусі Таццяны Валянцінаўны Даўгач
“Доўгае 19 стагоддзе: прастора і людзі Гомеля”. Сферай яе навуковых інтарэсаў з’яўляецца тэма сацыяльных і эканамічных працэсаў на тэрыторыі Беларусі ў апошняй трэці ХVIII – пачатку ХХ ст., а таксама гісторыя гарадоў Беларусі ў апошняй трэці ХVIII – пачатку ХХ ст.
На лекцыі разглядалі гісторыю гарадоў Беларусі ў перыяд 1789-1914 гг. Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай Гомель увайшоў у склад Расійскай імперыі, стаўшы цэнтрам Гомельскага уезда, але ўжо ў 1777 адміністратыўным цэнтрам стала Беліца.
Таццяна Валянцінаўна распавяла пра глабальныя гістарычныя і ўрбаністычныя працэссы таго часу, якія закранулі і наш горад: перабудова гарадоў у духе Асветніцтва, модныя веянні ў архітэктуры і тэхнічнае развіццё гарадоў. Уладары горада таго часу (Румянцавы) будавалі Гомель як свой “уласны” горад – так з’явіўся Гомельскі палац. Менавіта дзякуючы ім тут з’явіліся першая гімназія, Гасціны двор, Марыінскі касцёл, а таксама адразу некалькі прадпрыемстваў: спіртзавод, ткацкая фабрыка і інш. Пры Паскевічах горад захапіла прамысловая рэвалюцыя: заснаваныя шкляная мануфактура, лесапільныя і іншыя прадпрыемствы. Нарэшце быў пабудаваны чыгуначны вакзал, праз які прайшлі Лібава-Роменская, а потым і Палеская чыгункі.
Слухачы даведаліся і пра жыццё простых гараджан, якіх у горадзе станавілася ўсё больш, пра гісторыю даходных дамоў і з’яўленні універсальных рэчаў для кватэр.
Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі падборку кніг пра Гомель таго часу, якія вельмі зацікавілі гасцей мерапрыемства.
Тэкст: загадчык бібліятэкі-філіяла №2 Песенка В. В.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно