У
дзіцячай бібліятэцы-філіяле №12 у межах праекта “Беларускія пісьменнікі – дзецям” прайшла гадзіна знаёмства
“Загадкавая азбука Уладзіміра Мазго”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння паэта. На мерапрыемства запрасілі вучняў 3 “А” класа ДУА “Пачатковая школа №63 г. Гомеля”.
Дзяцей пазнаёмілі з біяграфіяй і творчасцю пісьменніка-юбіляра. Уладзімір Мазго ў школьныя гады быў удзельнікам розных літаратурных конкурсаў, а свой першы верш напісаў у шостым класе, калі трэба было напісаць сачыненне пра восень. Сачыненне атрымалася ў вершавай форме і з той пары Уладзімір Мазго не пакідае літаратурнай дзейнасці. Піша пісьменнік на беларускай мове і ў асноўным для дзяцей. Казкі, скорагаворкі, загадкі, вершы і нават песні ёсць у скарбонцы аўтара.
Дзеці пачулі вершы паэта з кніг “Адкрывай свой край”, “Хутка стану чэмпіёнам”, казку “Цуда-вуда”. На працягу мерапрыемства прагучалі вершы “Беларусь”, “Назвы родныя здавён”, “Завітай да Нарачы”, “Браслаўскія азеры” і іншыя.
Таксама вучні пазнаёміліся з творам “Загадкавая азбука” і даведаліся, што складаецца яна з загадак, шарад, анаграм. Паспрабавалі іх адгадаць.
Тэкст: загадчык дзіцячай бібліятэкі-філіяла №12 Бугрынец Н. А.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно