Батлейка "Дом з марамі" з Мінска едзе ў Гомель!
18 лютага, у нядзелю, бібліятэка-філіял №2 запрашае дзяцей і дарослых на лялечны тэатр. Спектаклі ў 12:00 і 15:00 па папярэднім запісе; тэлефон +375296907634 (Вераніка).
Чароўны куфар, які прыйшоў да нас з XVI стагоддзя. Ён паказвае беларускія казкі: народныя, класічныя і зусім новыя. Традыцыйны і адначасова сучасны лялечны тэатр "Дом з марамі"
@domzmarami актуальны і спадабаецца дарослым і дзецям. Пасля прагляду батлейкі становіцца салодка і ўтульна на душы, што абавязкова пачынаеш марыць…
Узрост: ад 3 гадоў
Працягласць: ~45 хвіл.
Кошт: 8 р.
Адрас: пр. Кастрычніка, 29
скачать dle 10.4фильмы бесплатно