11 студзеня ў
цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя А. I. Герцэна адбылася пазнавальная гутарка
"Алена Масла – беларуская казачніца XXI стагоддзя" па кнізе беларускай пісьменніцы Алены Масла "Каляды з хроснай". На мерапрыемства былі запрошаны навучэнцы 3 «В» класа ДУА «Гімназія №10 г. Гомеля».
Скажы мне – хто твае сябры, і я скажу – хто ты. А пра пісьменнікаў можна меркаваць па іх героях. Што да персанажаў Алены Масла, яны мілыя і арыгінальныя, па жыцці ідуць выключна сваёй дарогай, нікому не замінаюць, на першае месца ставяць узаемавыручку і дабрыню. Чытачы па такіх сюжэтах вучацца сапраўдным каштоўнасцям і спасцігаюць ісціну.
Алена Масла нарадзілася 14 красавiка ў 1967 годзе ў сям’і філолагаў. Скончыла факультэт журналістыкі БДУ. Зараз піша казкі для дзяцей і падлеткаў. Друкавалася ў часопісах “Маладосць”, “Вясёлка”, газеце “Літаратура і мастацтва”, “Переходный возраст”, працавала галоўным рэдактарам часопіса для дзяцей і падлеткаў “Бярозка”.
На мерапрыемстве школьнікі паглядзелі відэапрэзентацыю, дзе Алена Масла расказала пра сябе і пра сямейныя традыцыі, якія запомніліся ёй з дзяцінства. З дапамогай кніг пісьменніцы дзеці акунуліся ў чароўны свет казак, пазнаёміліся з творамі на беларускай мове, праслухалі расказы “Мая хросная”, “Як я вучылася чынiць цуды” і “Зорны дождж” з кнігі “Каляды з хроснай”. Не абышлося і без гульні “Камплiмент”, падчас якой школьнікі з ахвотай перадавалі адзін аднаму шарык і казалі прыемныя словы на беларускай мове. Паглядзелі мультфільм "Лагодны воук", які зняты паводле казкі Алены Масла.
У канцы сустрэчы кожны з удзельнікаў мерапрыемства атрымаў падарунак.
Тэкст: бібліятэкар 1 катэгорыі Уласава В. А.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно