герценка гомель герцена библиотека сеть публичных библиотек гомеля горбибл ггцбс официальный сайт ламинирование распечатка на советской

Версия для слабовидящих

Зімовая калядная казка

Вялікую радасць на вуліцы, у хаты
Прынеслі Каляды – зімовыя святы.
Прынеслі забавы, і жарты, і песні,
Загадкі, і гульні, і танцы і песні.
Не спі, пані скрыпка, і бубен прачніся
Калядныя святы ў нас пачаліся.


У дні школьных канікул у бібліятэцы-філіяле №2 прайшла фальклорная вечарына “Зімовая калядная казка” у межах праекта “Часоў злучальная нітка”.

Каляды – адно з самых містычных святаў у старажытных славян, якое лічылі святам сонца. У гэты час сонца, якое так патрэбна людзям, зямлі і жывёлам, “паварочвае на лета”.

Наведалі фальклорную вечарыну вучні ДУА “Сярэдняя школа №38 г. Гомеля” і ДУА “Сярэдняя школа №33 г. Гомеля”. Дзеці паслухалі казку “Пра Казу, Пятра і Каляды”, з якой дазналіся, чаму людзі пачалі хадіць па дамах, ды чаму гаспадары іх адорваюць смачнымі пачастункамі.

Деці навучыліся калядаваць так, як нашыя продкі гэта рабілі: пераапрануліся ў Казу, Мядзведзя і Дзеда, выбралі Механошу, ды пайшлі з зоркай каляднай прыпеўкі вучыць, каб як мага больш падарункаў насабіраць. Потым патанчылі з Казой, пагулялі з ёй у гульні “Казёл”, “Шкута”. Паспаборнічалі ў гульнях “Прыг-скок”, “Рага”. Так дазналіся, хто будзе пачастункі лавіць, ды ў мех класць, а хто ніякіх маразоў не баіцца, бо ўмее вельмі добра скакаць, каб не змерзнуць.

А напрыканцы вечарыны, каб Новы год прыносіў толькі светлыя пачуцці, дзеці згулялі ў старадаўнюю гульню “Падушачка”, якая ўсіх мірыць, бо час Каляд – чароўны час і выконвае любыя жаданні.
Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка

Зімовая калядная казка

Тэкст: загадчыца бібліятэкі-філіяла Песенка В. В.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно
Дата: 5.01.2024
Опубликовано: Nika


Нашли ошибку? Выделите ее, нажмите ctrl+Enter, и мы все исправим.