Не знойдзеш тых людзей, хто не любіць слухаць чароўныя гукі музыкі, якая дапамагае ў жыцці бачыць вакол сябе цікавы і прыгожы свет.
У рамках праекта “Беларускай казкі праменьчык залаты” дзіцячая бібіліятэка-філіял №16 прапануе вам, сябры, пазнаёміцца з казкай Сяргея Давідовіча “Пра Яўсейку і дзедаву жалейку”.
Агучыць яе вам гомельскі літаратар і кампазітар Навумава Ала Сямёнаўна.
А яшчэ вас чакае цікавая гульня, дзе вы павінны адгадаць беларускія мелодыі, пазнаёміцца з слоўнікам незнаёмых слоў, якія сустракаюцца ў казцы і вы пачуеце як гучыць жалейка ў руках музыканта.