Віртуальныя мерапрыемствы да 200-годдзя Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага, беларускага і расійскага этнографа, фалькларыста, пісьменніка і публіцыста, падрыхтавалі супрацоўнікі
бібліятэкі-філіяла №2.
19-е стагоддзе зберагло для нас шмат нязведанага. Гэта быў час пошукаў і адкрыццяў не толькі тэхналагічных, а яшчэ і духоўных. Час нараджаў сваіх герояў – асоба Паўла Міхайлавіча Шпілеўскага цікавая і сёння. Да гэтага часу ідуць спрэчкі аб тым, кім жа быў ён на самой справе:
Кандыдат багаслоўя?
Першы фалькларыст?
Першы краязнаўца?
Першы гід-вандроўнік?
Ці проста фантаст?
Адно вядома дакладна: Павел Міхайлавіч Шпілеўскі – любіў і праслаўляў свой родны край і яго культуру.
Да дня нараджэння Паўла Міхайлавіча супрацоўнікі
бібліятэкі-філіяла №2 падрыхтавалі
віртуальнае падарожжа “Хроніка краязнаўцы” і
віктарыну “Знаёмая Беларусь?” па яго працах.
Тэкст: бібліятэкар Дзмітрый Марозаў
скачать dle 10.4фильмы бесплатно