1 верасня ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя І.П. Мележа адбылася гутарка-гульня “Падарожжа ў свет кнігі”, прымеркаваная да Дня беларускага пісьменства.
Выхаванцы ДУА “Яслі-сад № 121 г.Гомеля” адправіліся ў займальнае падарожжа ў гістарычнае мінулае кнігі. Дзеці даведаліся аб старажытных спосабах пісьма: вузельчыкавым, малюнкавым, вампум, пісьме на пяску, на камяных плітах, гліне, папірусе, пергаменце, бярасце, пісьме воскам. Пазнаёміліся з гісторыяй першага друкаванага станка і першых друкаваных кніг. З цікавасцю юныя чытачы разглядвалі незвычайныя кнігі з фонду бібліятэкі: самая маленькая, самая вялікая, самая старая, кнігі з дапоўненай рэальнасцю і інш.
Рабяты з вялікім задавальненнем прынялі ўдзел і ў практычных занятках: малявалі на камянях, пяску, назіралі за тым, як можна пісаць воскам на драўлянай шыльдзе. У канцы мерапрыемства кожны з прысутных атрымаў магчымасць зрабіць сваю асабістую непаўторную кнігу.
Тэкст: Барысенка В.А., бібліятэкар
скачать dle 10.4фильмы бесплатно