Наша краiна знакамiта сваiм прыродным багаццем – велiчнымi лясамi i пушчамi, блакiтнымi рэкамi i азёрамi, разнастайнасцю жывёл i птушак. Некаторыя з iх сталi сапраӯднымi сiмваламi нашай рэспублiкi, сярод iх i зубр.
Мы, беларусы, ганарымся тым, што наша краiна знаходзiцца на першым месцы ӯ свеце па колькасцi зуброӯ, што жывуць на волi.
2 i 3 жнiӯня ӯ бiблiятэцы-фiлiяле №17 адбылася пазнавальная гадзiна
"Гаспадар Белавежскай пушчы". У мерапрыемстве прынялi ӯдзел дзецi, якiя наведваюць прышкольны лагер ДУА "Сярэдняя школа №42 г. Гомеля" i "Сярэдняя школа №13 г. Гомеля".
Супрацоӯнiк бiбiлiятэкi расказала дзецям шмат цiкавага пра зубра. Дзяӯчынкi i хлопчыкi даведалiся пра паходжанне назвы гэтых смелых жывёл, пра iх характар i звычкi. Дзецi з вялiкай цiкавасцю слухалi апавяданнi Алiны Анцытовiч "Лясны волат" i Генадзя Аӯласенкi "Чаму ӯ зубра горб на спiне", а пасля прынялi ӯдзел у вiктарыне "Веру – не веру".
Вучнi дружна адгадвалi загадкi пра жывёл, а таксама разам намалявалi малюнак зубра.
У канцы мерапрыемства школьнiкi з вялiкiм задавальненнем паглядзелi мультфiльм "Пра добрага зубра", а таксама пазнаёмiлiся з кнiгамi пра жывёл.
скачать dle 10.4фильмы бесплатно